Вярэнаўскі раён
Вярэ́наўскі раён (афіцыйная назва — Во́ранаўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 911 чалавек[2]. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вярэнаў.
Вярэнаўскі раён | |
(Воранаўскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вярэнаў |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Дзмітрый Захарчук[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 24 911[2] |
Шчыльнасьць | 17,6 чал./км² |
Плошча | 1418,39[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 215 м 177 м[4] |
Месцазнаходжаньне Вярэнаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-94 |
Паштовыя індэксы | 231 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьВярэнаўскі раён мяжуе зь Івейскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Летувой на поўначы.
Рэльеф і карысныя выкапні
рэдагавацьПаверхня пераважна раўнінная, разьмяшчаецца ў межах Лідзкай раўніны. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 215 м (каля в. Тракелі).
Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
Клімат і расьліннасьць
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,8 °С, ліпеня 17,4 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.
Лясы пераважаюць іглічныя і яловыя, у далінах рэчак дзялянкі з насаджэньнямі бярозы і алешыны. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёну.
Гідраграфія
рэдагавацьТэрыторыя раёну зь яго рэкамі належыць Нёманскаму басэйну. Асноўнымі прытокамі ракі Нёман зьяўляюцца рэкі Дзітва і Жыжма.
Насельніцтва
рэдагаваць- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 30 477 чалавек (паводле перапісу[5]; зь іх: мескае насельніцтва — 9005 чалавек; сельскае насельніцтва — 21 472 чалавекі); 2016 год — 26 290 чал.[6]; 2017 год — 25 551 чал.[7]; 2018 год — 24 911 чалавек[2]
У 2007 року ў раёне нарадзілася 342 чалавекі (у 2006 року — 317), памерла — 565 чалавек (у 2006 року — 660). У раёне зарэгістраваныя 229 шлюбаў (у 2006 року — 202), разводаў — 38 (у 2006 року — 54).
Нацыянальны склад
рэдагавацьУ раёне пражываюць людзі 23 нацыянальнасьцяў. Зь іх[8]:
Канфэсійны склад
рэдагавацьУ Вараноўскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 16 рэлігійных абшчынаў 3-х канфэсіяў:
- Рымска-каталіцкія абшчыны — 13;
- Праваслаўныя абшчыны — 2;
- Хрысьціяне веры Эвангельскай — 1.
Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 13 касьцёлах, 1 праваслаўнай царкве, 3 капліцах і 1 малітоўным доме.
Гаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьАгульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 86,3 тыс. га, зь іх асушаных 23,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Вільня — Ліда; аўтамабільныя дарогі Вільня — Ліда, Вільня — Радунь — Горадня. На мяжы зь Летувай — дзяржаўныя памежныя пункты пропуску Беняконі — Салечнікі, Беняконі — Стасілы, Доцішкі — Эйшышкі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьЗахаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (пач. ХХ ст.) у в. Беняконі, сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—XIX стст.) у в. Бальценікі, касьцёл Сьвятога Юр’я (пач. ХХ ст.) у в. Восава, дом-фартэцыя Нонхартаў (1611—1613) і капліца (XVII ст.) у в. Гайцюнішкі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.) у в. Германішкі, парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касьцёл (1750) у в. Гародна, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789) у в. Жырмуны, касьцёл сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1803—1812) ў в. Забалаць, касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (пач. ХХ ст.) у в. Канвелішкі, касьцёл Беззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і каталіцкая капліца (пач. ХХ ст.) у в. Нача, касьцёл Сьвятога Лінуса (пач. ХХ ст.) у в. Пеляса, касьцёл Маці Божай Ружанцовой (пач. ХХ ст.) у мястэчку Радунь, касьцёл Зьвеставаньня Паньны Марыі (1809) у в. Тракелі.
Асобы
рэдагаваць- Пятро Бітэль (1912—1991) — беларускі паэт, перакладнік, краязнавец, настаўнік, сьвятар
- Ян Карловіч (1836—1903) — беларускі лінгвіст, этнограф і музыказнаўца
- Людвік Нарбут (1832—1863) — паплечнік Кастуся Каліноўскага
- Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, археоляг, вайсковец і інжынэр
- Караль Падчашынскі (1790—1860) — архітэктар
- Мацей Сулькевіч (1865—1920) — расейскі, крымскататарскі й азэрбайджанскі генэрал беларуска-татарскага паходжаньня
- Хаім Хафэц (1838—1933) — рэлігійны дзяяч габрэйскага народу
- Вандалін Шукевіч (1852—1919) — чалец-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук, археоляг, этнограф, краязнаўца і фальклярыст
- Станіслаў Юндзіл (1761—1847) — доктар філязофіі і багаслоўя, прафэсар батанікі і заалёгіі
- Кіпрыян Кандратовіч (1859—1932) — расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- Сяргей Уладзімеравіч Абламейка (1956) — акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар БДУ (з 2008)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ складзе раёну гарадзкі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў і 12 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больціскі, Гіркаўскі, Доціскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвеліскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Пераганцаўскі, Радунскі[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://voronovo.grodno-region.by/ru/greeting-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вороновский райисполком. Район (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Вороновский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.