Ілірыйцы
Іліры́йцы (па-лацінску: Illyrici) — старажытныя індаэўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тысячагодзьдзі да н. э. насялялі тэрыторыю паўночнага захаду Балканскага паўвостраву ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора да Дуная.
Найбольш вядомымі з гэтых плямёнаў былі істры, яподы, далматы, лібурны і інш. На паўночным захадзе межавалі з кельтамі, на ўсходзе — з фракійцамі.
Спачатку ілірыйцы займалі значныя тэрыторыі ў Цэнтральнай Эўропе, але былі выцесьнены кельтамі. Вялі працяглую барацьбу з Рымам (з 3 ст. да н. э.), але ў выніку былі заваяваныя (1 ст. да н. э.). Паступова асыміляваліся.
Літаратура
рэдагаваць- БелСЭ, т.5, ст. 63.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |