Мацей Казімер Валанчэўскі

Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.

Мацей Казімер Валанчэўскі
Motiejus Valančius
першы біскуп зь летувіскіх сялянаў
Род дзейнасьці рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік
Дата нараджэньня 28 лютага 1801(1801-02-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 траўня 1875(1875-05-29)[1] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі тэоляг, пісьменьнік, этнограф, каталіцкі біскуп
Навуковая сфэра царкоўнае служэньне[d][3], каталіцкае багаслоўе[d][3], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3], гісторыя[3], этнаграфія[3] і сацыяльная ангажаванасьць[d][3]
Сябра ў Віленская археалягічная камісія
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

  • Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
  • Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Папярэднік
Шымон Мікалай Гедройц
Жамойцкія біскупы
1849—1875
Наступнік
Аляксандар Берасьневіч