Ушачы
Уша́чы, Вуша́чы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Адміністрацыйны цэнтар Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5974 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 150 км на захад ад Віцебску, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Лепель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Віцебск, Полацак, Лепель, Глыбокае, Докшыцы.
Ушачы лац. Ušačy | |||||
Касьцёл Сьвятога Лаўрына | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 23 чэрвеня 1758 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Ушацкі | ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 5974 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2158 | ||||
Паштовы індэкс: | 211480 | ||||
СААТА: | 2249551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°11′0″ пн. ш. 28°37′0″ у. д. / 55.18333° пн. ш. 28.61667° у. д.Каардынаты: 55°11′0″ пн. ш. 28°37′0″ у. д. / 55.18333° пн. ш. 28.61667° у. д. | ||||
± Ушачы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ушачы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, якое пэўны час было цэнтрам рэгіёну. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Гераніма, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.
Назва
рэдагавацьТапонім Ушачы ўтварыўся ад назвы ракі Ўшача, на якой узьнікла паселішча[2]. Тым часам гідронім, імаверна, мае мяшаны склад: фінска-вугорскую аснову і балтыйскі суфікс -ча і азначае 'хуткая вада'[3].
Афіцыйная назва мястэчка — Ушачы, тым часам мясцовыя жыхары таксама ўжываюць іншыя традыцыйныя варыянты найменьня: Вушачы, Вушача, Ушача, Ушач.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ўшачы як сяло ў Полацкім ваяводзтве датуецца XVI ст. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні А. Сялявы[4]. У 1594 годзе паселішча стала цэнтрам воласьці.
У 1624 годзе маёнткам Ушачы валодаў Юзэф Кляноўскі, стольнік полацкі. На 1667 год маёнтак складаўся з трох вёсак; тут была прыстань і карчма, дзеялі царква і манастыр, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Наступным гаспадаром Ушачаў у 1672 годзе стаў Давыд Радзімінскі Францкевіч, які ў 1677 годзе разам з жонкай заснаваў у мястэчку базылянскі манастыр. Пазьней мясьцінай валодалі Шчыты, Жабы, Плятэры.
У 1716 годзе падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай фундавалі ва Ўшачах касьцёл і кляштар дамініканаў, пры якім дзеялі шпіталь і школа[4]. 23 чэрвеня 1758 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у белым полі каля залатой ракі выява Сьвятога Лаўрэна». Адначасна места атрымала права праводзіць таргі ў нядзелі і чацьвяргі, а таксама два кірмашы: першы — на Грамніцы, другі — на дзень Сьвятой Ганны. Кожны з кірмашоў працягваўся 4 тыдні[5].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) Ушачы сталі сталіцай рэшты Полацкага ваяводзтва, якая засталася ў Рэчы Паспалітай. Тут зьбіраліся павятовыя соймікі. У 1787 годзе дамініканы збудавалі ў месьце двухпавярховы мураваны кляштар, а таксама заклалі школку на 6 клясаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ушачы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі заштатным местам Лепельскага павету. У 1805 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка, цэнтру воласьці Віцебскай губэрні. У вайну 1812 году тут на кароткі час спыняўся аддзел расейскага генэрала Вітгенштэйна, было некалькі сутычак з францускімі войскамі, пра што як памяць засталіся курганы. На думку доктара гісторыі, прафэсара, дырэктара Цэнтру напалеонаўскіх дасьледаваньняў Фэрнанда Бакура, ува Ўшачах з 22 на 23 ліпеня начаваў імпэратар Напалеон Банапарт[6].
У 1863 годзе дзеля здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар дамініканаў ва Ўшачах разам з 3 касьцёламі ў ваколіцах мястэчка (Кублічы, Чашнікі і Палюдовічы). У 1905 годзе па рэлігійнай лібэралізацыі ў Расейскай імпэрыі распачаліся масавыя звароты па вяртаньне касьцёла і кляштару дамініканаў каталікам. У адказ на гэта расейскія ўлады пачалі праводзіць у колішнім касьцёле набажэнствы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1908 годзе местачкоўцы дамагліся дазволу на будаваньне новага касьцёла.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўшачы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ушачы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Лепельскі павет («падраён») Віцебскага раёну[8], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ўшачы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Полацкай, з 1935 году Лепельскай акругі. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
26 ліпеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Ушачаў, а 28 лютага 2011 году — сьцяг мястэчка.
-
Рынак. Касьцёл дамініканаў, 1903 г.
-
Новы касьцёл Сьвятога Лаўрына, 1913 г.
-
Вуліца Царкоўная. Касьцёл дамініканаў, да 1918 г.
-
Паштовая кантора, 1920-я гг.
-
Вуліца Школьная. Сынагога, 1920-я гг.
-
Вуліца Падалецкая. Царква, 1920-я гг.
-
Вуліца Далецкая. Касьцёл дамініканаў, 1920-я гг.
-
Касьцёл дамініканаў, 1941—44 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 716 чал. (334 муж. і 382 жан.), зь іх шляхты 2 муж. і 2 жан., духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 284 муж. і 333 жан., сялянаў зямянскіх 40 муж. і 45 жан., аднадворцаў 2 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[9]; 1846 год — 95 чал.; 1892 год — 652 чал.[10]; 1897 год — 1268 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 2046 чал.; 1941 год — 2,7 тыс. чал.; 1 студзеня 1945 году — 1012 чал.; 1969 год — 2459 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 6,1 тыс. чал.[11]; 2006 год — 5,8 тыс. чал.; 2008 год — 5,6 тыс. чал.; 2009 год — 5514 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 6030 чал.[13]; 2017 год — 5948 чал.[14]; 2018 год — 5974 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ мястэчку працуюць сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтар пазашкольнай працы зь дзецьмі.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў. Працуюць 9 калектываў аматарскай мастацкай творчасьці, 2 народныя: клюбы «Вэтэран» і народных майстроў, 1 узорны — дзіцячы хор школы мастацтваў; музэй народнай славы імя У. Лабанка.
Выдаецца раённая газэта «Патрыёт». У газэце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменьнікі Сяргей Законьнікаў і Алег Салтук. Выходзіць два разы на тыдзень — у сераду і суботу. Наклад звыш 3000 асобнікаў.
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьУ 1969 годзе зьявіўся праект забудовы цэнтральнай часткі Ўшачаў. Згодна з генэральным плянам 1977 году цэнтар мястэчка захаваў гістарычны плян. Рэчка Ўшача падзяляе паселішча на 2 часткі. Левы бераг забудоўваецца пераважна індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. На правым беразе знаходзіцца адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар і асноўная жылая забудова. У цэнтры 2—5-павярховыя дамы. Вытворчая зона разьмяшчаецца на паўднёвы ўсход ад мястэчка.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніцкая вуліца | Далецкая (Долецкая?) вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц |
Ленінская вуліца | Глыбоцкая вуліца |
Савецкая вуліца | Полацкая вуліца |
? | Кубліцкая вуліца |
? | Падалецкая (Падолецкая?) вуліца |
? | Царкоўная вуліца |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ушачаў |
---|
Транспарт
рэдагавацьПраз Ушачы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р29 (Ушачы — Вялейка), Р113 (Віцебск — Бешанковічы — Ушачы) і Р116 (Ушачы — Лепель).
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Ўшацкі музэй народнай славы імя У. Лабанка[15].
Славутасьці
рэдагавацьНа ўсходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца гарадзішча дняпроўска-дзьвінскай культуры і часоў Русі.
- Касьцёл Сьвятога Лаўрына (1913)
- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Гераніма і кляштар дамініканаў (1796)
- Манастыр базылянаў (XVII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1857)
Асобы
рэдагаваць- Генадзь Аўласенка (нар. 1955) — беларускі паэт, пісьменьнік, драматург
- Рыгор Барадулін (1935—2014) — беларускі паэт, эсэіст, перакладнік
- Анатоль Барышнікаў (нар. 1944) — заслужаны дзяяч навукі Расеі
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік
- Васіль Быкаў (1924—2003) — беларускі пісьменьнік
- Еўдакія Лось (1929—1977) — беларуская паэтка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ушачский район, Витебский областной исполнительный комитет
- ^ Саўчанка В. З гісторыі Ушач, Radzima.org
- ^ а б Віталёва В. Ушачы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 694.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 247.
- ^ Гісторыя: дарэвалюцыйны пэрыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
- ^ Łopaciński A.K. Uszacz // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 852.
- ^ Віталёва В. Ушачы // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 294.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638, [1] с. ISBN 985-6302-43-9.
- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.