Уладзімер Сьвяжынскі
Уладзімер Мітрафанавіч Сьвяжынскі (нар. 28 красавіка 1945, вёска Новыя Турасы Вушацкага раёну) — беларускі лінгвіст, літаратуразнаўца і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1978).
Уладзімер Сьвяжынскі | |
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1945 (77 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
Скончыў БДУ ў 1971 годзе. Працаваў у Інтытуце мовазнаўства, з 1993 году — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць
Асноўныя сфэры дасьледаваньняў — мэмуарыстыка XVII ст. як крыніца з палітычнай, ваеннай і культурнай гісторыі Беларусі, праблемы лацінскай і арабскай палеаграфіі, этнакультурная і моўная сытуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Асноўныя працыРэдагаваць
Найважнейшыя працы: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», Т. 1—22 (Менск, 1982—2002; у суаўтарстве), «Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст.» (Менск, 1988; у сааўтарстве) і «Мова выданняў Францыска Скарыны» (Менск, 1990; у сааўтарстве); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выданьня Кнігі № 28 Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага (Менск, 2000).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 559.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.