Віленская навучальная акруга
Віленская навучальная акруга (па-расейску: Виленский учебный округ) — адміністрацыйнае ўтварэньне ў межах Расейскай імпэрыі, якое ўлучала тэрыторыю сучаснай Беларусі. Была створаная ў 1803 годзе[1]. Навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі быў Віленскі ўнівэрсытэт[2]. Ад 1803 да 1823 году папячыцелем акругі быў князь Адам Чартарыйскі[3]. Пасьля паўстаньня 1830—1831 гадоў усходняя частка сучаснай тэрыторыі Беларусі адышла Пецярбурскай навучальнай акругі[4]. У 1850 годзе акруга была ўтвораная зноў[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Грыцкевіч Рэлігійная і свецкая адукацыя // Наша вера : Часопіс. — 2002. — № 3.
- ^ С. Куль-Сяльвестрава (27 студзеня 2008) Культура Беларусі ў канцы XVIII сярэдзіне XIX ст
- ^ Марына Сакалова. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у 1815—1830 г. у кантэксце „новай палітычнай гісторыі” // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2012. — Т. Т.19 Сш. 1-2.
- ^ Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Навіны Полацка.
- ^ Изменения в системе образования Беларуси (рас.) Культура Беларуси в XIX — начале XX в.. gistoryja.ru.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. История.org.