Панявеж
Паняве́ж (па-летувіску: Panevėžys, мянушка: Aukstaitjos sostine — «сталіца Аўкштоты») — горад у цэнтральнай Летуве, разьмяшчаецца на рацэ Нявежы (прыток Нёмана). Насельніцтва налічвае 129 тыс. чалавек. Гэта пяты па колькасьць насельніцтва горад Летувы. Займае прыкладна 50 км². Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявескага павету і Панявескага гарадзкога раёну. Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільня — Рыга. Чыгункай злучаецца зь Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня. Панявеж лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Панявеж | |||||
лет. Panevėžys | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Панявескі | ||||
Раён: | Панявескі гарадзкі | ||||
Мэр: | Рыціс Мікалас Рачкаўскас[d] | ||||
Плошча: | 50 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 98 598 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1971,96 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 845 | ||||
Паштовы індэкс: | 35001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д.Каардынаты: 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д. | ||||
Панявеж на мапе Летувы ![]() ![]() Панявеж | |||||
![]() | |||||
http://www.panevezys.lt |
ГісторыяРэдагаваць
Упершыню горад узгадваецца 7 верасьня 1503 году ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявяжы ўтварылася паселішча з касьцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснаваўся ордэн піяраў, які пабудаваў касьцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
У нашы дні Панявеж зьяўляецца цэнтрам прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ ў часы СССР. Насельніцтва сучаснага Панявежу складаецца зь летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).