Раманавы

расейская імпэратарская дынастыя

Раманавы (рас. Романовы) — баярскі род Маскоўскай дзяржавы, які насіў такое прозьвішча з канца XVI стагодзьдзя, з 1613 году — дынастыя маскоўскіх гаспадароў (самаабвешчаная з 1721 году — «імпэратарамі усерасейскімі»). Простая лінія роду спынілася па сьмерці маскоўскай гаспадыні Лізаветы Пятроўны, з 5 студзеня 1762 году сталец перайшоў выхадца з дынастыі Гольштайн-Готарпаў (малодшай галіны Ольдэнбурскай дынастыі) сына Ганны Пятроўны і герцага Карла Фрыдрыха Гольштайн-Готарпа Карла Пэтэра Ульрыха Гольштайн-Готарпа (пазьнейшы маскоўскі гаспадар Пётар III), які паводле дынастычнай умовы, прызнаваўся выхадцам з Дому Раманавых. Ад гэтага часу выхадцы з дынастыі маюць назву Гольштайн-Готарп-Раманавы.

Раманавы
Романовы
Герб Раманавых
Герб Раманавых
Краіна паходжаньня: Маскоўская дзяржава
Прызнаныя ў: Маскоўская дзяржава, Расейская імпэрыя

Гісторыя

рэдагаваць

Дакумэнтальна вядомым продкам Раманавых быў Андрэй Іванавіч Кабыла, баярын маскоўскіх князёў сярэдзіны XIV стагодзьдзя. Продкі Раманавых да пачатку XVI стагодзьдзя называліся Кошкінамі, пазьней Захар'інымі. Узвышэньне Захар'іных адбылося ў другой трэці XVI стагодзьдзя, калі маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран ажаніўся з дачкой Рамана Юр'евіча — Анастасіяй. Пачынальнікам роду Раманавых быў трэці сын Рамана — Мікіта. Зь яго сыноў набольшую вядомасьць атрымалі Фёдар і Іван.

Узвышэньне Раманавых пачалося за Дзьмітрыем Самазванцам I, за Дзьмітрыем Самазванцам II Фёдара Іванавіча (пастрыжанага ў манахі пад імём Філярэт) абвясьцілі маскоўскім патрыярхам. На земскім саборы 1613 году яго сына Міхаіла Фёдаравіча абралі маскоўскім гаспадаром.

Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) большасьць з роду Раманавых апынулася ў эміграцыі[1].

У ліпені 1918 году прапанову ад Летувіскай Тарыбы стаць каралём Летувы пад імём «Міндаўгаса II» прыняў нямецкі прынц і вайсковец Вільгельм Карл фон Урах, які паходзіў зь Вюртэмбэрскага дому — найбліжэйшых сваякоў Раманавых[2].

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 90.
  2. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 351—352.

Літаратура

рэдагаваць