Эгейскае мора
частка Міжземнага мора
Каардынаты: 39° пн. ш. 25° у. д. / 39° пн. ш. 25° у. д.
Эге́йскае мо́ра — частка Міжземнага мора, зьмешчаная паміж Балканскай паўвыспай, паўвыспай Малая Азія і выспам Крыт. На ПнУ пралівам Дарданэлы злучаецца з Мармуровым морам, на Пд — некалькімі пралівамі зь Міжземным морам.
Эгейскае мора | |
Этымалёгія | Aegeus[d] |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 2100 м |
Плошча 191 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 377 м, максымальная — 2529 м. Тэмпэратура вады летам 22—25 °C, зімой — 11—15 °C. Салёнасьць 37—39 ‰. Прылівы паўсуткавыя, 0,3—0,6 м. Берагі гарыстыя, моцна парэзаныя. Шмат астравоў (Паўночныя і Паўднёвыя Спарады, Кіклады, Крыт і інш.).
У раёне выспы Тасас — радовішча нафты. Буйныя порты і ВМБ: Салёнікі, Элефсіс, Пірэй, Суда (усе — Грэцыя), Ізьмір (Турэччына).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |