Заві́шы — шляхецкі род гербу Лебедзь. Магчыма, адно з шматлікіх адгалінаваньняў літоўскага баярскага роду, які прыняў герб Лебедзь на Гарадзельскім зьезьдзе 1413 году. Паводле паданьня, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].

Завішы
лац. Zavišy
Герб Лебедзь
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Пачынальнік роду — Завіша — упамінаецца ў 1443—1486 гадох.

  1. Завіша
    1. Мікалай (упамінаецца ў 1496 годзе); не пакінуў нашчадкаў
    2. Ян (? — да 1506), дваранін гаспадарскі (з 1491)
    3. Юры (каля 1480 — да 1528), судзьдзя земскі дарагічынскі
      1. Мікалай
      2. Ян
      3. Альбрэхт
      4. Крыштап
    4. Ян (каля 14851524), у маладосьці служыў Радзівілам, староста любаскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (15191526); не пакінуў нашчадкаў
    5. Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кейзгайлаў
      1. Ян (1520?—1557)
        1. Ян (каля 15501626), падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода мсьціслаўскі (з 1596), ваявода віцебскі і староста сураскі (з 1599)
          1. Мікалай (каля 15851647), рэфэрэндар сьвецкі вялікі літоўскі (16251626), кашталян віцебскі (з 1626)
        2. Юры (каля 1555 — пасьля 1590), валодаў маёнткам Ракаў
          1. Ганна; м. — Сымон Самуэль Сангушка
        3. Андрэй, падскарбі вялікі літоўскі1598)
          1. Крыштап (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі1637), староста менскі (16311645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны1649), маршалак вялікі (16541669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
            1. Андрэй Казімер (16181678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасьля бацькі Менскае староства
              1. Крыштап Станіслаў (20 красавіка 1660 — 15 жніўня 1721), ваявода менскі1720)
                1. Ігнаці (каля 1690 — 16 жніўня 1738), мечнік1730) і падкаморы вялікі літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736)
                2. Барбара (3.12.1690 — 15.02.1770); м. — князь Мікалай Фаўстын Радзівіл.
              2. ?
                1. Крыштап Тэабальд (?—1763), староста старадубскі
            2. Ян Юры (каля 16201671), атрымаў ад бацькі Браслаўскае староства
      2. Мельхіёр (1525?—1592), маршалак гаспадарскі1578), кашталян віцебскі (з 1588)

Мужчынскі партрэт

рэдагаваць

Жаночы партрэт

рэдагаваць

Іканаграфія роду Завішаў захоўваецца ў зборах Беларусі, Летувы, Польшчы.

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 638.

Літаратура

рэдагаваць