Юры Радзівіл (ваявода наваградзкі)
Юры Радзівіл (4 лютага 1721, Зьдзецел Наваградзкага ваяводзтва — 13 сьнежня 1754) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (з 1746).
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 лютага 1721 |
Памёр | 13 сьнежня 1754
|
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Фаўстын Радзівіл Барбара з Завішаў |
Жонка | Салямэя Ганна з Сапегаў |
Дзейнасьць | палітык |
Трымаў Любашанскае і Наваградзкае староствы.
Біяграфія
рэдагавацьЗь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы наваградзкага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштапа, Альбрэхта і Станіслава.
Навучаўся ў піярскім «Калегіюм Нобіліюм» у Варшаве. Ягонай палітычнай кар’еры спрыяў Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька». Абріаўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1744.
У 1744 зрабіўся палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысьціяна.
Ажаніўся з Салямэяй Ганнай Сапяжанкай. Не пакінуў нашчадкаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Радзівіл Ежы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 489.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8