Харунжы вялікі літоўскі

дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім

Харунжы вялікі літоўскі (лац. vexillifer) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку меў назву земскага, потым вялікага. У сталай форме зьявіўся ў часы вялікага князя Аляксандра (канец XV ст.). Паступова ўрад стаўся толькі намінальным.

Насіў харугву ВКЛ пры князю ў часе найважнейшых ганаровых мерапрыемстваў — каранацыі, пахаваньня, узнагароджваньня і г. д. Адказваў за захаваньне дзяржаўнага сьцяга. Таксама вёў улік вайсковаабавязаных і мабілізацыю. Стаяў зазвычай па правы бок вялікага князя. Адначасна іншых урадаў не займаў.

Харунжымі вялікімі літоўскімі былі:

Мікалай Сапега
Рыгор Антоні Агінскі
Станіслаў Жавускі

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць