Станіслаў Казімер Радзівіл
Станіслаў Казімер Радзівіл (1648 — 8 сьнежня 1690) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680).
Станіслаў Казімер Радзівіл | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1648[1][2][3][…] |
Памёр | 8 сьнежня 1690[3][4] |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Міхал Караль Радзівіл Ізабэла Кацярына з Сапегаў |
Жонка | Марыя Кацярына дэ Бецюн |
Валодаў Ішкальдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Наваградзкім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце ды іншым. Ардынат на Клецку (1683)[5].
Біяграфія
рэдагавацьЗь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.
Навучаўся ў Нясьвіжы, Ліёне, вандраваў у Францыю, Ангельшчыну, Галяндыю, Італію.
Быў генэралам гвардыі Яго Каралеўскай Мосьці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679 гадоў. У 1670 годзе атрымаў урад стольніка вялікага літоўскага, у 1680 годзе — маршалка вялікага літоўскага.
Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.
21 траўня 1690 году ажаніўся з францускай маркізай Марыяй Кацярынай (1677—1721), дачкой францускага амбасадара маркіза Франсуа Гастона дэ Бецюна (1638—1692) і Людвікі Марыі дэ Лагранж д’Арк’ен (каля 1638—1728), пляменьніцы каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры Сабескай. Шлюб быў бязьдзетным.
З прычыны браку нашчадкаў па ягонай сьмерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясьвіжы Дамініка Мікалая Радзівіла[6].
Галерэя
рэдагаваць-
Невядомы мастак, 1730 г.
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком, зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pas L. v. Prince Stanislovas Kazimieras Radvila // Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Stanisław Kazimierz Radziwiłł // NUKAT — 2002.
- ^ а б Stanisław Kazimierz Radziwiłł h. Trąby // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 171.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 497.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 498.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0