Лахва
Ла́хва[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьмердзі. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1286 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінцу, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Каленкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.
Лахва | |||||
трансьліт. Lachva | |||||
![]() Юдэйскія могілкі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1493 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Сельсавет: | Лахвенскі | ||||
Насельніцтва: | 1286 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовы індэкс: | 225640 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′47″ пн. ш. 27°6′3″ у. д. / 52.21306° пн. ш. 27.10083° у. д.Каардынаты: 52°12′47″ пн. ш. 27°6′3″ у. д. / 52.21306° пн. ш. 27.10083° у. д. | ||||
Лахва на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лахва | |||||
![]() |
Лахва — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, на мяжы зь Піншчынай. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
НазваРэдагаваць
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Лахва, як і адпаведны гідронім, утварыўся ад этноніму лях[2].
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Лахва датуецца 1493 годам. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, пазьней Кішкаў, Радзівілаў.
3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 годзе — мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лахва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Маёнтак перайшоў да Вітгенштэйнаў. У пачатку XIX ст. тут працавалі фабрыкі вырабу плеценай мэблі. На 1886 год — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сынагогі, 2 крамы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лахву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лахва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 3 верасьня 1942 году ў Лахве адбылося адно зь першых[4] паўстаньняў у жыдоўскім гета. На 1972 год у вёсцы было 675 двароў, на 1996 год — 652, на 1998 год — 724, на 2009 год — 683. У 2000-я гады Лахва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 0,8 тыс. чал.[5]; 1886 год — 892 чал.
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 2374 чал.; 1996 год — 1850 чал.[6]; 1998 год — 1620 чал.[7]; 1999 год — 1589 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1286 чал.
ІнфраструктураРэдагаваць
У Лахве працуюць cярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдычнай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.
ЗабудоваРэдагаваць
Вуліцы і пляцыРэдагаваць
Паводле перапісу 1874 году, у Лахве існавала Давыд-Гарадоцкая вуліца[8]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Новая, Рынкавая і Школьная вуліцы, а таксама Рынак[9].
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
За 2 км ад Лахвы знаходзіцца селішча жалезнага веку.
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Раства Багародзіцы (1889; мураўёўка)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Капліца
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1746)
- Сынагога
АсобыРэдагаваць
- Мар’ян Гутэн-Чапскі — пісьменьнік, аўтар кнігі «Ўсеагульная гісторыя каня»
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 199.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 196—197.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Michaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957.
- ^ Jelski A. Łachwa // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 566—567.
- ^ ЭГБ. — Менск: 1997 Т. 4. С. 341.
- ^ БЭ. — Менск: 1999 Т. 9. С. 164.
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 35.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Агульная інфармацыя
- Лахва , Radzima.org
- Лахва (рас.), Глёбус Беларусі