Радзівіл (Радвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ratwili
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + Wili
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радвіл
Зьвязаныя імёны Willirad
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радзівіл»

Паходжаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Ратвіл (Ratwilius[1]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[6].

Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7][8]. Ён жа адзначыў вытворны ад гэтага імя сучасны тапонім Rotweil у Вюртэмбэргу (Нямеччына)[9]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].

Спэцыяліст у галіне анамастыкі Ігар Капылоў адзначае, што ў славянскіх мовах даволі часта сустракаюцца складаныя імёны з кампанэнтам Рад-, які літаральна пазначае старажытнае слова радети 'клапаціцца пра штосьці'. Існуюць такія старажытныя імёны, як Радамір (той, хто клапоціцца пра мір), Радаслаў (той, хто дбае пра славу) і г. д. Дасьледнікі знаходзяць падставы для таго, каб і другі кампанэнт імя -віл лічыць славянскім, беспасярэдне зьвязаным з словам 'воля'. Пацьверджаньнем гэтага лічыцца ўкраінскае слова вільний (вольны). Такім парадкам, беручы пад увагу славянскую вэрсію паходжаньня, імя Радзівіл азначае «той, хто клапоціцца пра волю»[11]. Гісторык Павал Урбан адзначае, што ў Лаўрэнцеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1147 годам упамінаецца ўплывовы кіеўскі баярын Радзіла, тым часам Радзівіл Осьцікавіч у адной з дароўных граматаў вялікага князя Казімера значыцца як Радзіл Осьцікавіч[12]. Адпаведна, дасьледнік тлумачыць імя Радзівіл як «Валявы ў парадзе» або «Добрай волі»[13]. На думку Ігара Капылова імя Радзівіл прыйшло ў спадчыну з імянной базы праіндаэўрапейскай эпохі[11][a].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyschiwid cum filio Radiwilo (18 студзеня 1401 году)[14]; cum Rodywil[15], Rodwil[16], Rodywil[17] (2 кастрычніка 1413 году); Rodywyl Ostikowicz (29 лістапада 1430 году)[18]; Родивил Остикович[19] (27 верасьня 1432 году)[20]; Radiwil Hostikowicz (15 кастрычніка 1432 году)[21]; Radiwil marsalci terrae Lythuaniae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[22]; Georgius et Stanislaus filii domini Radwylonis (1 жніўня 1439 году)[23]; Stanislao Radwilowicz (21 кастрычніка 1440 году)[24]; Радивилу Остиковичу (Радивил Остикович[25]; 1440—1492 гады[26], 9 лістапада 1449 году[27]); бояре Радуньскіе Круповичы… Радвилъ Богдановичъ (1444 год)[28]; Georgio Radwylowycz (25 лютага 1444 году)[29]; Radyl Osticowicz (16 красавіка 1444 году)[30]; панъ Родивилъ Остиковичь (9 верасьня 1445 году[31], 14 траўня 1446 году[32], 8 студзеня 1452 году[33], 21 красавіка 1452 году[34], 14 красавіка 1455 году[35], 21 траўня 1463 году[36], 21 жніўня 1466 году[37], 25 траўня 1475 году[38]); Radiwil Ostikowycz (23 красавіка 1452 году)[39]; Rodiwyl Hostikowicz (21 лютага 1457 году)[40]; Radiuil Jadogowicz (13 студзеня 1460 году[41], 1483 год[42]); Родивилъ (10 сакавіка 1463 году)[43]; cum Mylosz Rodzwilowicz pratis (10 ліпеня 1463 — 12 ліпеня 1467 году)[44]; Radivil Osczykowicz palatino Trocensi (30 верасьня 1469 году)[45]; Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[46]; Stefanus Andruszkowicz Jatolgowicz alias Radziwill[47], Radivill Jadollgowicz[48] (30 траўня 1491 году); людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[49]; Ивашку Радивиловичу… дано три земли пустовскихъ в Румшишском повете (1 ліпеня 1516 году)[50]; Martinus Walczkowicz Radivił… terrigena districtus Moyschogolensis (1517 год)[51]; бояр ейшышских… Радивила Станьковича, а Радивила Петрашевича (19 студзеня 1526 году)[52]; Пашко Родвиловичъ… Шымъко Родвиловичъ[53], Станиславъ Родивиловичъ[54], Товткин Родивиловичъ[55], Радивилъ Станьковичъ[56], Радивило Воитъковичъ[57], Радивилъ Романовичъ[58] (1528 год); Я Родивилъ Волковичъ… боярынъ нашъ Радивиль Волчъковичъ (11 траўня 1529 году)[59]; nobilem Radiwyl Romanowicz (1533 год)[60]; з СомилишокЛенартъ Радивилович (1533—1535 гады)[61]; люди, на ймя: Степана а Радивила, а Бертоша — Григоровичовъ (сьнежань 1534 году)[62]; людеи двора его милости Мерецкого… Родвила Ганцовича (25 студзеня 1537 году)[63]; дядкевича Стаселева Черьня Радивиловича (20 кастрычніка 1539 году)[64]; рыболове господарьские Бертошь а Мейло Родвиловичи на брата своего Янушка (26 ліпеня 1540 году)[65]; колесникъ Городенский… на колесниковъ же потужниковъ своихъ Радвила Янковича (27 верасьня 1540 году)[66]; Якуба а Радивила Пашкевичов — две службы (1540—1543 гады)[67]; Панко Радивилович (1 ліпеня 1542 году)[68]; бояринъ волковыйский Радивил Сеньковичъ Клозкайловича (15 сакавіка 1546 году)[69]; двора Добучинского… земълю Радивиловъщину… онои земъли Радивиловское… земълю тую Радивиловъщину… дворища, одно Радивилово (24 лістапада 1548 году)[70]; село Радвиловичи (1554 год)[71]; на цыншу держить Радивило Сомиловичъ (1557—1558 гады)[72]; Radziwilo Mońkiewicz… Passko a Radziwilo Korenikowiczy (1558 год)[73]; Lenart Radziwiłowicz… Wasiuk Mackowicz z synem Radziwiłem (1561 год)[74]; Петръ Радивиловичъ… Валентый Радивиловичъ (1563 год)[75]; з села Радивиловичъ[76], з ыменья Радивиловичъ[77], Добриня Петровичъ з Радивиловичъ… Богушъ Ганусовичъ з Радивиловичъ[78] (1567 год); з роду Вешова… Лукашу Радвиловичу (15 верасьня 1568 году)[79]; Мик Родвил (10 чэрвеня 1594 году)[80]; Костентин Иванов сын Родивилович Шестак (1655 год)[81]; Karol Radziwiłowicz… Jan Radziwiłowicz… Tomasz Radziwiłowicz… Maciej Radziwiłowicz (1765 год)[82].

Носьбіты

рэдагаваць

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Радзівіловічаў[86].

Радзівілы (Rodziwiłł) — прыгонныя зь вёскі Вярбелішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[87].

Радзівіловічы (Radziwiłowicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[88].

Радзівіловічы або Радзьвіловічы (Radziwiłowicz, Radzwiłowicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[88].

Радзівіловічы гербу Суліма[89], Радзьвіловічы[90] і Радзівіловічы-Шостакі[91] — літоўскія шляхецкія роды.

У XVI ст. існавалі «выган» Радвілавічы (Радвиловичи) і пустая зямля Радзівілаўшчына (Радивиловщина) у Жамойцкім старостве[92].

На 1888—1905 гады ваколіца Радзівілавічы існавала ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[93][94].

На 1906 год існаваў фальварак Радзівілішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[95].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзьвілаўцы, на гістарычнай Гарадзеншчыне — вёска Радзівілкі, у былым Жамойцкім старостве — места Радзівілішкі, на гістарычнай Наваградчыне — вёска Радзівілімонты, на гістарычнай Піншчыне — вёска Радзілавічы. Каля Роўна існуе места Радзівілаў (упаміналася ў 1564 годзе)[96].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Радзівіл (лет. Rаdvіlаs) ад летувіскіх словаў rаdо 'ён знайшоў' (форма дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу, тым часам у інфінітыве rаstі 'знаходзіць' і аснове цяперашняга часу rаst- гэтага ж дзеяслова няма спалучэньня rаd-) і viltis 'надзея'. У выпадку другой асновы летувіскія аўтары ня могуць адэкватна патлумачыць брак гістарычных запісаў імя з канцавым -т пры паралельным бытаваньні ў імёнах ліцьвінаў асновы -вілд- (-вілт-)
  1. ^ Series episcoporum ecclesiae catholicae. — Ratisbonae, 1873. P. 618.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1605.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  8. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  9. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P 470.
  10. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  11. ^ а б Капылоў І. Радзівілы // Звязда. № 47 (27162), 13 сакавіка 2012 г.
  12. ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 53.
  13. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 188.
  14. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  15. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 70.
  16. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  17. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  18. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  19. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  20. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
  21. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  22. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  23. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 171.
  24. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
  25. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 214.
  26. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32, 54.
  27. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  28. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 16.
  29. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 203.
  30. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 206.
  31. ^ Пожалование в. к. л. Казимира Радзивиллу Остиковичу на Вижунские сеножати (1445), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  32. ^ Грамота в. к. л. Казимира Радзивиллу Остиковичу на 9 человек, живущих на немецкой границе (1446), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  33. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
  34. ^ Грамота в. к. л. Казимира о разрешении Радзивиллу Остиковичу поселить трех человек в Олунгах (1452), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  35. ^ Грамота в. к. л. Казимира о разрешении Радзивиллу Остиковичу поселить шесть человек Роквян в Биржах близ немецкой границы (1455), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  36. ^ Грамота в. к. л. Казимира для Радзивилла Остиковича на человека Воинейка Мостейковича (1463), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  37. ^ Письмо в. к. л. Казимира наместникам Трокского воеводства и Жемайтии о выдаче немецкой челяди (1466), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  38. ^ Письмо в. к. л. Казимира боярам Гедройтским с запретом вступаться в бортную землю Гедишки (1475), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  39. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 236.
  40. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 253.
  41. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 259.
  42. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 387.
  43. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
  44. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 285.
  45. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 305.
  46. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
  47. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 433.
  48. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 434.
  49. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
  50. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 345.
  51. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 62.
  52. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 190.
  53. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  54. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
  55. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
  56. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
  57. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
  58. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  59. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 83.
  60. ^ Codex Mednicensis seu Samogitiae Dioecesis. P. 1, (1416.II.13—1609.IV.2). — Roma, 1984. P. 253.
  61. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 29.
  62. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 158.
  63. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 56.
  64. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 50.
  65. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 127.
  66. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 175.
  67. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 207.
  68. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14.
  69. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 68.
  70. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 321.
  71. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 14.
  72. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 42.
  73. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 397, 502.
  74. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48, 120.
  75. ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 17, 20, 26, 142.
  76. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 759.
  77. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 841.
  78. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 845.
  79. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415—416.
  80. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 360.
  81. ^ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 69.
  82. ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Гродненского повета 30.09 — 4.10.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
  83. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 126.
  84. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 318.
  85. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 313.
  86. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
  87. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 327.
  88. ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  89. ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  90. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  91. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
  92. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 268.
  93. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 476.
  94. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 151.
  95. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 363.
  96. ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.

Літаратура

рэдагаваць