Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл (мянушка «Юстыніян»; 8 сакавіка 1558, Лукішкі каля Вільні — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586).
Альбрэхт Радзівіл | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1558[1] |
Памёр | 13 чэрвеня 1592[2][3] (34 гады) |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Чорны» Альжбета з Шыдлавецкіх |
Жонка | Ганна з Кетлераў |
Дзеці | Ян Альбрэхт |
Дзейнасьць | палітык, староста |
Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзевам, Хажовам, Геранёнамі і Лаздунамі ў Ашмянскім павеце[4]. Быў старостам ковенскім (з 1579), румбарскім і луцкім. I ардынат клецкі (з 1586).
Біяграфія
рэдагавацьЗь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.
Навучаўся ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (1570—1573) і ў Рыме (1575—1576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1579 годзе атрымаў урад маршалка надворнага літоўскага, у 1586 годзе — маршалка вялікага літоўскага.
У 1579—1581 гадох браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), за ўдзел у вызваленьні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка. Браў удзел у складаньні Ям-Запольскага міру (1582).
У Клецку збудаваў мураваны касьцёл, фундаваў шпіталь[5]. Фундаваў драўляныя касьцёлы ў Суботніках і Лаздунах.
Ажаніўся 12 студзеня 1586 году з Ганнай (1567—1617), малодшай дачкой герцага курляндзкага Готарда Кетлера (1517—1587) і Ганны Мекленбург-Гюстраўскай (1533—1602). У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панэгірык «На шлюб найсьвятлейшага князя і гаспадара Альбэрта Радзівіла» (Вільня, 1585)[6]. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Ян Альбрэхт (1591—1626), II ардынат на Клецку
- Ганна (пам. 1569), жонка князя Яна Ўладзіслава Сангушкі (пам. 1652)
- Кацярына, памерла непаўналетняй
- Барбара (1590–1614), жонка Мікалая Кішкі (пам. 1644), ваяводы дорпацкага
Спачыў 26 студзеня 1593 году ў касьцёл Сьвятых Янаў у Вільні[7].
Галерэя
рэдагаваць-
З Амбраскай калекцыі дасьпехаў, 1601
-
Невядомы мастак, 1646—1653
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758
-
М. Старкман, 1857
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком, зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Летуве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Lundy D. R. Albrycht Radziwill // The Peerage (анг.)
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 169.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 486.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 52.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 482
- ^ Lulewicz H. Radziwiłł Albrycht h. Trąby (1558—1592) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 138—139.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8