Альжбета Соф’я Гагэнцолерн
Альжбе́та Со́ф’я Гагэнцо́лерн[a] (ням. Elisabeth Sophie von Brandenburg; 4 ліпеня 1589, Бэрлін — 24 сьнежня 1629, Франкфурт-на-Одры) — прадстаўніца арыстакратыі Нямеччыны і Рэчы Паспалітай.
ням. Elisabeth Sophie von Brandenburg | |
Альжбета Соф’я Радзівіл, XVII стагодзьдзе | |
Герб «Гагэнцолерн» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 4 ліпеня 1589 Бэрлін |
Памерла | 24 сьнежня 1629 (40 гадоў) Франкфурт-на-Одры |
Пахаваная | |
Род | Гагэнцолерны[d] |
Бацькі | Ёган Георг[d][1] Альжбэта Ангальцкая[d][1] |
Дзеці | Франц Эрдман Заксэн-Ляўэнбурскі[d] і Багуслаў Радзівіл |
Дзейнасьць | арыстакратка |
Біяграфія
рэдагавацьДачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гагэнцолерна і Альжбеты фон Ангальт-Цэрбст.
27 сакавіка 1613 у Бэрліне ўзяла шлюб з кашталянам віленскім Янушам Радзівілам[2]. Потым жыла разам з мужам галоўным чынам у Гданьску. У 1616—1618 разам зь ім была на эміграцыі ў Нямеччыне.
Па сьмерці мужа ў 1620 зьехала з Рэчы Паспалітай у Сьвятую Рымскую імпэрыю, асела ў замку Ліхтэнбэрг. 27 лютага 1628 году ў Тоўжыме выйшла замуж за генэрала імпэратарскага войска, марыянэткавага князя саксэн-ляўэнбурскага, Юліюша Гэнрыха. Памерла пасьля родаў.
Дзеці
рэдагаваць- Багуслаў Радзівіл (1620—1669)
- Францыск Герман фон Саксэн-Ляўэнбург (1629—1666)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама Лізавета Соф’я Радзівіл
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Leopold von Zedlitz-Neukirch. Neues preussisches Adels-Lexicon: oder genealogische und diplomatische Nachrichten von den in der preussischen Monarchie ansässigen oder zu derselben in Beziehung stehenden fürstlichen, gräflichen, freiherrlichen und adeligen Häusern. Band 4. Gebr. Reichenbach, 1837. S. 82.
Літаратура
рэдагаваць- Bogusław Radziwiłł. Autobiografia. — Warszawa, 1979. ISBN 83-06-00033-1.