Канстантын Радзівіл

Канстантын Радзівіл (5 красавіка 1793, Рым — 6 красавіка 1869, Паланэчка) — мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў[1].

Канстантын Радзівіл
Канстантын Радзівіл. Ф. Лямпі, XIX ст.
Канстантын Радзівіл. Ф. Лямпі, XIX ст.

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 красавіка 1793
Рым
Памёр 6 красавіка 1869
Паланэчка
Род Радзівілы
Бацькі Мацей Радзівіл
Альжбета з Хадкевічаў
Жонка Марыя з Грабоўскіх
Цэлестына з Сулістроўскіх
Адэля з Краніцкіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ядзьвіга
ад 3-га шлюбу: Мікалай Антоні, Мацей Юзэф, Цэлестына, Антаніна, Міхаліна, Караль Вільгельм, Канстантын Вінцэнт, Дамінік, Марыя
Дзейнасьць філёляг

Біяграфія

рэдагаваць

З княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мацея і Альжбеты з Хадкевічаў. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Наваградзкім павеце, які быў адным з культурных асяродкаў у краі.

Збудаваў Паланэчкаўскі палац, побач зь якім разьбіў францускі парк. Сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю. Пешкі, Я. Рустэма, гравюры, габэлены, мэдалі.

Быў камэргерам расейскага імпэратарскага двара. У 1820 уступіў у таемнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (сябар Камітэту Літоўскай правінцыі). Па здушэньні паўстаньня дзекабрыстаў (1825) яго арыштавалі расейскія ўлады.

У сьнежні 1863 заступніцтва К. Радзівіла перад Мураўёвым-вешальнікам дазволіла замяніць сьмяротны прысуд аднаму зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня З. Чаховічу на ссылку ў Сыбір.

Жонкамі К. Радзівіла былі:

У 1850-х даслаў у Расейскае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Наваградзкага павету» і «Этнаграфічныя зьвесткі пра жыхароў Наваградзкага павету» (зьберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых словаў, апісваў адзеньне, абрады на Купальле, Дзяды, куцьцю, вясельле наваградзкіх сялянаў; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.

  1. ^ РАДЗІВІЛ Канстанцін // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

рэдагаваць
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.