Мікола Канстанцінавіч Багадзяж (16 траўня 1957, в. Траянаўка, Барысаўскі раён, Менскай вобласьці -16 сакавіка 2022) — гісторык-журналіст.

Мікола Багадзяж
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 траўня 1957(1957-05-16)
Памёр 2022
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, гісторык

У 1984 г. закончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Барысаўскім раёне, у 1985—1986 гг. у Валмянскай школе Дзяржынскага раёну. Потым працаваў у аддзеле археалёгіі Інстытута гісторыі АН Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту. З 1990 г. працаваў журналістам.

Займаецца дасьледаваньнем і прапагандай гісторыі Беларусі. Аўтар кнігі «Сыны зямлі беларускай» (2002).

Сумесна з І. Масьляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясьвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысьвяціў радаводу Чапскіх, былых уладальнікаў Станькава (зараз у Дзяржынскім раёне Менскай вобласьці), запісаў пра іх легенды і паданьні.

Літаратура

рэдагаваць
  • Багадзяж Мікола Канстанцінавіч // Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: 2004. — С. 613.