Лізьдзейка
Лізьдзейка — легендарны паганскі жрэц вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Паводле аднаго з паданьняў, быў пачынальнікам роду Радзівілаў.
Імя
рэдагавацьМенскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што жамойцкае lizdas 'гняздо'[a] ёсьць яўным германізмам — ад усходнегерманскага leizda 'ліштва, планка, рэйка'. Такім парадкам, летапіснае апавяданьне пра наданьне гэтага імя дзеля знаходжаньня хлопчыка ў гнязьдзе паказвае на германскае моўнае асяродзьдзе: нашчадкамі Лізьдзейкі былі носьбіты германскіх імёнаў Віршула, Сірпуць, Гостык і Радзівіл[3].
У 1537—1538 гадох ўпамінаецца жыхар Жамойцкага староства Ян Лязьдзейкавіч (Лездейкович) або Лізьдзейкавіч (Лиздейкович)[4], а ў 1586 годзе — Аршуля Марцінаўна Лізьдзяйковіч, манахіня Віленскага францішканскага кляштару[5].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў летапісе XVI стагодзьдзя[6].
Легенда
рэдагавацьПаводле легенды пра заснаваньне Вільні, зафіксаванай у літоўскіх (беларускіх) летапісах, вялікі князь Віцень у час паляваньня знайшоў у арліным гнязьдзе немаўля. Паводле іншага варыянту паданьня, хлопчыка знайшлі ў кашы сярод зарасьнікаў. Ён атрымаў імя Лізьдзейка, выхоўваўся пры двары вялікага князя і стаў вярхоўным жрацом (крывэ) пры сыне Віценя Гедзіміне. Калі ў час паляваньня Гедзімін заснуў на Туравай гары над ракой Вільняй, то прысьніў жалезнага воўка, што стаяў на Крывой гары і выў як сто ваўкоў. Лізьдзейка патлумачыў сон Гедзіміна наступным спосабам: «Воўк жалезны знамянуе горад сталечны тут будзе, а што ў ім унутры раве, то слава яго будзе слынуці на ўвесь сьвет». Потым Гедзімін заклаў Вільню[7].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У 1850 годзе летувіс Даніла ў часопісе Міністэрства народнай асьветы тлумачыў імя Лізьдзейка ад летувіскіх словаў «пойдзе дождж» і «шмат»[1], аднак у выданьні «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) летувіс Даўгдарыс ужо падаў тлумачэньне ад lizdas 'гняздо'[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Данилло Н. Значение некоторых имен литовских князей и названий местностей Литвы // Журнал Министерства народного просвещения. Т. 66. — СПб., 1850. С. 150.
- ^ Tygodnik Petersburski. Nr. 54, 1850. S. 353.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 61, 245.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 192.
- ^ Jackiewicz M. Leksykon kultury litewskiej. — Warszawa, 2005. S. 146.
- ^ Пазднякоў В. Ліздзейка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 199.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)