Дамінік Мікалай Радзівіл
Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер (1681—1690) і канцлер вялікі літоўскі (з 1690).
![]() Дамінік Мікалай Радзівіл | |
![]() Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1653 |
Памёр | 27 ліпеня 1697 Варшава |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Аляксандар Людвік Радзівіл Люкрэцыя Марыя Строзі |
Дзеці | Ян Мікалай Радзівіл, Міхал Антоні Радзівіл[d], Мікалай Фаўстын Радзівіл і Лукрэцыя Кацярына з Радзівілаў[d] |
Дзейнасьць | палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамінік Радзівіл.
Быў старостам лідзкім, ваўкавыскім і вярбілаўскім. 3 1690 ардынат на Клецку.
БіяграфіяРэдагаваць
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, ваяводы полацкага, і Люкрэцыі Марыі Строзі. Заснавальнік малодшай (клецкай) лініі роду.
Навучаўся ў Італіі[1]. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1673 і ў вайне 1683. Абіраўся паслом на соймы 1669 (удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абраньне Яна Сабескага), 1676, 1681. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1685.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Мар’янай Палубінскай, другі — з Ганнай Крыстынай Любамірскай. У першы шлюбе меў дачок Люкрэцыю Кацярыну, Адэляіду Цэцылію, Соф’ю і Мар’яну, а таксама сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фэлікса і Міхала Антонія[2].
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0