Радзівіл Осьцікавіч
Радзівіл Осьцікавіч (? — 1477, Вільня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1440—1466) і земскі (1433—1434 і 1463—1474), адначасна ваявода троцкі (з 1463) і кашталян віленскі (з 1475).
![]() Радзівіл Осьцікавіч | |
![]() герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1384 |
Памёр | 1477 Вільня |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Крысьцін Осьцік Ганна |
Дзеці | Мікалай, Ганна |
Дзейнасьць | палітык |
Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Біржы, Кейданы, Шырвінты і інш.), Нягневічамі пад Наваградкам, Харашэвічамі пад Слонімам, Бостынем на Піншчыне.
БіяграфіяРэдагаваць
Сын літоўскага баярына Осьціка гербу «Трубы», і Ганны зь нявызначанага роду. Пачынальнік роду Радзівілаў.
У 1420—1428 роках згадваецца як маршалак гаспадарскі вялікага князя Вітаўта. У якасьці сьведкі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім (15 кастрычніка 1432 року). Маршалак земскі (вялікі) у 1433—1434 і 1463—1474 роках[1].
У 1440 року па сьмерці вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча падтрымаў абраньне Казімера, таго ж року атрымаў пасаду маршалка гаспадарскага і дзяржаўцы анікштынскага[1].
У 1443 року быў накіраваны з войскам у Крым, дзе пасадзіў на крымскі сталец Хаджы-Гірэя[2].
Удзельнічаў у выправе на Маскву ў 1445 року, каб дапамагчы Васілю III аднавіць сваю ўладу. У 1448 року браў удзел у складаньні мірнай дамовы паміж Вялікім Княствам Літоўскім, Каралеўствам Польскім і Нямецкім ордэнам у Растэнбургу.
У 1449 року з дапамогай Васіля III пасьпяхова дзейнічаў супраць мяцежнага князя Міхала Жыгімонтавіча, адваяваў Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Радагашч, Поціўль, Бранск[1].
У 1-й палове 1450-х рокаў узначаліў магнацкую апазыцыю супраць вялікага князя Казімера і быў ёй прапанаваны як кандыдат на вялікакняскі сталец. Шукаў падтрымкі ў хана Залатой Арды Сэід-Ахмэда, але таго разьбіў Хаджы-Гірэй. У 1455 року вярнуўся на радзіму, дзе яго пазбавілі ўсіх пасадаў. Пазьней адышоў ад апазыцыі, зноў стаў маршалкам земскім, з 1463 року[1] — ваявода троцкі. У 1474 року[3] (або 1475[1]) атрымаў урад кашталяна віленскага.
Разам з М. Кезгайлам кіраваў дзяржавай у адсутнасьць вялікага князя, у 1470-я рокі ачольваў дэлегацыю ў разьвязваньні памежных спрэчак з Псковам і Інфлянцкім ордэнам.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Пазднякоў В. Радзівіл Осцікавіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 501.
- ^ А.Р. Андреев. Крым — улус Золотой Орды. Венеция и владения Генуи в Крыму. Создание Крымского ханства. XIII—XV века // История Крыма. — М.: Белый волк, 2002.
- ^ Pietkiewicz K. Radziwiłł Ościkowicz // Polski Słownik Biograficzny / Pol. Akad. nauk, inst. Historii. T. 30. — Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk; Lódz, 1987. S. 133.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie t. V - rok 1920. — Kraków: 1921. — С. 42.