Станіслаў Радзівіл

маршалак вялікі літоўскі

Станіслаў Радзівіл (12 траўня 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасаў) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).

Станіслаў Радзівіл
лац. Stanisłaŭ Radzivił
Станіслаў Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
Станіслаў Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 траўня 1559
Лукішкі каля Вільні
Памёр 19 сакавіка 1599(1599-03-19)[1][2] (39 гадоў)
Пасаў
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Марына з Мышкаў
Дзеці Станіслаў, Юры, Мікалай Крыштап, Альбрэхт Станіслаў
Дзейнасьць палітык

Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтар — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 годзе браў удзел у заснаваньні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Надмагільле С. Радзівіла

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Юрыя, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Навучаўся ў Нясьвіжы, Ляйпцыгу, вандраваў у Італію, Гішпанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моваў. У 1574 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 1580—1581 гадох на чале ўласнага аддзелу браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касьцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.

У шлюбе э Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крыстыну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштапа і Альбрэхта Станіслава[3].

  1. ^ Stanisław Radziwiłł h. Trąby // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 93.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 497.

Літаратура

рэдагаваць