Ян Юры Радзівіл

(1588—1625) кашталян троцкі

Ян Юры Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасьцейскага павету — 18 сьнежня 1625, места Кобрынь) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі1613)

Ян Юры Радзівіл
Ян Юры Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
Ян Юры Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 студзеня 1588
Памёр 18 сьнежня 1625 (37 гадоў)
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Альжбета зь Вішнявецкіх
Жонка Элеанора з Астроскіх
Дзейнасьць палітык

Валодаў маёнткамі ва Ўкраіне; II ардынат на Нясьвіжы (1616).

Біяграфія

рэдагаваць

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштапа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Ўладзіслава і Аляксандра Людвіка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах Нясьвіжу, Бранева, Аўгсбургу, падарожнічаў па Нямеччыне, Італіі.

Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сэнатарам-рэзыдэнтам пры каралю.

У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Нямеччыну, Бэльгію, Анегльшчыну, Францыю, Гішпанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўнівэрсытэт у Падуі, а ў 1625 — у Балёньні.

У шлюбе з Элеанорай Астроскай дзяцей ня меў, па ягонай сьмерці Нясьвіская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Ўладзіслава[1].

У апошні год жыцьця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр.

  1. ^ Радзівіл Ян Юры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 500.

Літаратура

рэдагаваць