Падкаморы вялікі літоўскі
пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім
Падкамо́ры вялі́кі літо́ўскі (па-лацінску: succamerarius, archicammerarius) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вялікага князя, быў яго дарадцам і ўваходзіў у склад Рады ВКЛ. Прызначаўся з буйных фэадалаў.
Падкаморыямі вялікімі літоўскімі былі:
- Юры Страміла (1428—1430)
- Пётар Рымкоў (падкаморы Вялікага князя Казімера)
- Пётар Яновіч (1493)
- Пётар Радзівіловіч (1496—1499)
- Пётар Нарбутовіч (1506)
- Андрэй Якубовіч Давойнавіч (Давойна; 23.6.1506 — 1527)
- Мікалай Пац (Пацавіч; 6.8.1527 — 1544)
- Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (1544 — 16.10.1559)
Урад вакантны 1559—1633
- князь Януш Радзівіл (10.2.1633 — 18.4.1646)
- Фэлікс Ян Пац (28.4.1646 — 1698)
- Ян Крыштап Пац (2.2.1698 — 1702)
- Багуслаў Эрнэст Дэнгаф (27.6.1702 — 3.1734)
- Ігнаці Завіша (7.1734 — 1.1.1736)
- Юры Аўгуст Мнішак(pl) (1.1.1736 — 20.5.1742)
- Ян Караль Мнішак(pl) (21.5.1742 — 19.9.1759)
- князь Станіслаў Радзівіл (20.9.1759 — 17.10.1779)
- князь Геранім Вінцэнт Радзівіл (20.11.1779 — 18.9.1786)
- князь Мацей Радзівіл (16.11.1786 — 23.12.1790)
- Станіслаў Солтан (24.12.1790 — 19.5.1791)
- граф Людвік Сымон Гутакоўскі (19.5.1791 —)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.