Староства
Староства — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі трэцяга роўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае сельсавету — ужыванаму з савецкіх часоў запазычаньню з расейскай мовы[3]. Кіраўнік — нягродавы староста. На другім роўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу староства традыцыйна ўлучаецца ў склад павету.
Апрача Вялікага Княства Літоўскага, староствы гістарычна існавалі ў Каралеўстве Польскім і Аўстра-Вугоршчыне (на Галічыне). Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Летувы.
Этымалёгія
рэдагавацьБеларускае слова староста (стараста) выводзіцца ад праславянскага *starostъ і зьвязваецца з прыметнікам стары[4].
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ Вялікім Княстве Літоўскім староствы існавалі з XVI ст. як адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[5]. Існавалі два віды старостваў:
- Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраваньні і прызначалася на яго ўтрыманьне
- Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты
Летува
рэдагавацьУ Летуве староства (лет. seniūnija) ёсьць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай трэцяга ўзроўню. Староствы ўлучаюцца ў склад раёнаў, якія ўваходзяць у склад паветаў. Цяпер у Летуве налічваецца 546 старостваў. На чале староства стаіць выбарны староста (лет. seniūnas).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
- ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.
- ^ ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285.
- ^ ЭСБМ. Т. 12. — Менск: Беларуская навука, 2008. С. 291.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 559.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0