Згуртаваньне беларускай шляхты
(Перанакіравана з «Згуртаваньне Беларускай Шляхты»)
Згуртава́ньне белару́скай шля́хты (ЗБШ) — былая грамадзка-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асобаў шляхецкага стану. Існавала з 1988 года, юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 году на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Менску. Спыніла афіцыйную дзейнасьць у 2000 годзе[1].
- Найвышэйшы орган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада.
- Выканаўчыя органы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мела тэрытарыяльныя філіі, кіруючы орган — соймік.
- Апошні в. а. вялікага маршалка — Аляксандар Шымбалёў, Ганаровы маршалак — граф Андрэй Станіслаў Цеханавецкі.
- Асноўныя мэты ЗБШ: аб’яднаньне й згуртаваньне асобаў шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў, усебаковае вывучэньне, захоўваньне, адраджэньне й разьвіцьцё беларускай нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры.
- Выдавала часопіс «Годнасьць».
Згуртаваньне беларускай шляхты | |
Абрэвіятура | ЗБШ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1988 |
Тып | арганізацыя |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Кіроўны орган | соймік |
Сайт | www.nobility.by |
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Грыцкевіч А. Згуртаванне беларускай шляхты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка «Згуртавання беларускай шляхты»
- Сапеги из Южной Африки // Белорусская деловая газета (1999)
- 1 лістапада 1992 году ў Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты // Svaboda.org. (2005)