Партал:Беларусь

Беларусь

Беларусь на мапе сьвету
Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Беларусы — народ зь вельмі багатай гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцыяў Вялікага Княства Літоўскага.
больш інфармацыі пра Беларусь

FA gold ukr.png Абраны артыкул

Вокладка пятага выданьня «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929

Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні. — Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году. — Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам па аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс»…:::::::::::::::: Артыкул цалкам


Noia 64 apps quanta.png Геаграфія Беларусі

Беларусь займае заходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 80 м (урэз вады ракі Нёману каля мяжы зь Летувой) да 345 м (гара Сьвятая на паўднёвым захадзе Менскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Адміністрацыйны падзел


Сьпіс гарадоў Беларусі


Ашмяны · Баранавічы · Бабруйск · Барысаў · Берасьце · Віцебск · Ворша · Дарагічын · Горадня · Гомель · Камянец · Кобрынь · Ліда · Магілёў · Мазыр · Маладэчна · Менск · Мір · Наваградак · Наваполацак · Нясьвіж · Пінск · Пружаны · Салігорск · Слонім · Слуцак · Шчучын

Рэкі Беларусі


Бярэзіна · Вяльля · Гарынь · Дзьвіна · Дняпро · Заходні Буг · Марыха · Мерачанка · Нёман · Няміга · Прыпяць · Пціч · Стыр · Сьвіслач · Шчара · Ясельда

Азёры Беларусі


Асьвейскае · Выганашчанскае · Доўгае · Дрывяты · Лукомскае · Мядзел · Нарач · Рычы · Снуды · Струста · Сьвір · Сьвіцязь · Князь-возера

Геаграфічныя аб’екты


Белавеская пушча · Брыцалавіцкая пушча · Бярэзінскі біясфэрны запаведнік · Палесьсе · гара Сьвятая · Усходне-Эўрапейская раўніна · Загародзьдзе · Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік

Флёра й фаўна


Зубры · Сьпіс птушак Беларусі


Noia 64 apps keditbookmarks.png Жыцьцяпісы

Тадэвуш Касьцюшка

Андрэ́й Тадэ́вуш Банавэнту́ра Касьцю́шка (4 лютага 1746, Марачоўшчына, Слонімскі павет Наваградзкага ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае — 15 кастрычніка 1817, Залатурн, Швайцарыя) — палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Прадстаўнік старажытнага беларускага роду Касьцюшкаў гербу «Рох III». Ягоны далёкі прапрадзед Канстантын (ад памяншальных формаў гэтага імя — Кастусь, Касьцюша — утварылася прозьвішча роду), які служыў пісарам у вялікакняскай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасьцейшчыне ад Жыгімонта Старога..::::::::::::::::Увесь артыкул


Aidlogo.png Накід месяца

Strusta - 1.jpg

Геаграфія Беларусі. Беларусь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Вы можаце дапамагчы, дапісаўшы артыкул!


Crystal Clear app date.png Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Радзімічы · Крывічы · Дрыгавічы · Полацкае княства · Тураўскае княства · Вялікае Княства Літоўскае · Грунвальдзкая бітва · Крэўская унія · Пагоня · Рэч Паспалітая · Берасьцейская унія · Бітва пад Воршай · Паўстаньне 1794 году · Паўстаньне 1863—1864 гадоў · БСГ · Наша Ніва · Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі · Беларуская Народная Рэспубліка · Слуцкі збройны чын · Гісторыя БССР · Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Беларусізацыя · Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі · Заходняя Беларусь · Нямецка-савецкая вайна · Чарнобыльская катастрофа


Noia 64 apps style.png Культура й навука

Асобы


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч · Ян Чачот · Валенці Ваньковіч · Іван Хруцкі · Напалеон Орда · Ян Баршчэўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Уладзіслаў Сыракомля · Ядвігін Ш. · Францішак Багушэвіч · Марк Шагал · Іван Луцкевіч · Вацлаў Ластоўскі · Якуб Колас · Янка Купала · Зьмітрок Бядуля · Максім Багдановіч · Яўхім Карскі · Усевалад Ігнатоўскі · Уладзімер Караткевіч · Васіль Быкаў · Фёдар Фёдараў · Янка Брыль · Уладзімер Мулявін · Рыгор Барадулін · Валянцін Тарас · Уладзімер Арлоў · Сяргей Дубавец · Лявон Вольскі


Установы


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі · Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт · Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны · Беларуская грэка-каталіцкая царква · Саюз беларускіх пісьменьнікаў · Беларусьфільм · Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы


Народная культура


Сьвяты Беларусі · Беларуская кухня · Абрады і звычаі беларусаў · Беларускі народны танец



Dobra6.png Добры артыкул

Борці-калоды ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту

Бортны промысел у Беларусі — сукупнасьць традыцыйных спосабаў, прыладаў, абрадаў і звычаяў па падрыхтоўцы калодаў (борцей), догляду пчолаў, збору мёду. Гэты промысел быў шырока распаўсюджаны сярод шматлікіх народаў і зьвязаны з утрыманьнем пчолаў і здабываньнем мёду. Бортны промысел (бортніцтва) папярэднічаў пчалярству ў сучасным выглядзе й адрозьніваўся ад апошняга толькі прыладамі, выглядам вульляў (калода, рамовы вулей), месцам разьмяшчэньня вульляў (борць у дрэве, калода на дрэве, калода ў двары, рамовы вулей), прыладамі й доглядам пчолаў. — Галоўным аб’ектам бортнага промыслу была борць і пчала, вакол якіх ствараліся адмысловыя патрабаваньні да асноўных прац, прыладаў і адносін. Спэцыфічнасьць працы вылучала сярод насельніцтва здольных пчаляроў-бортнікаў (спрытнасьць, дужасьць, вынаходніцкі розум). Усе працы мелі сваю адметнасьць у розныя поры году: вясною — лоўля і догляд пчолаў; улетку — ахова і догляд пчолаў, збор мёду; восеньню — догляд пчолаў, выраб борцяў (калод); узімку — ахова пчолаў ад зьвяроў і неспрыяльных прыродных зьяваў…:::::::::::::::: Артыкул цалкам



Noia 64 mimetypes font.png Беларуская мова

Ubel.png
Беларуская мова належыць да ўсходняй групы славянскіх моваў. Колькасьць носьбітаў беларускай мовы прыблізна можна ацаніць у 9 мільёнаў. Фармаваньне беларускай мовы пачалося ужо ў XII стагодзьдзі з усходняга дыялекту стараславянскай мовы. Пісьменства ад самага пачатку на аснове кірылічнай графікі. У XIII стагодзьдзі беларуская мова стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Першая кніга на беларускай мове была надрукаваная і выдадзеная Францішкам Скарынам у 1517 годзе. Літаратурная беларуская мова працягвала разьвівацца ў XIV стагодзьдзі. Аднак пераход да вакарыстаньня польскай мовы ў якасьці дзяржаўнай выклікаў заняпад літаратурнай беларускай мовы. Новая літаратурная беларуская мова паўстала ў XIX стагодзьдзі. Да 1917 году беларуская мова ня мела ўнармаванае граматыкі. Яе распрацоўкай займаліся Павал Шпілеўскі, Браніслаў Тарашкевіч. У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч апублікаваў граматыку беларускай мовы. На сучасным этапе існуюць два варыянты правапісу беларускай мовы.

Паняткі і тэмы, зьвязаныя зь беларускай мовай:


Беларуская літаратура | Беларускі клясычны правапіс | Беларусазнаўства



Crystal Clear app Login Manager.png Выбітныя беларусы

Вядомыя, заслужаныя ці проста важныя постаці, якія мелі й маюць уплыў на фармаваньне беларускай дзяржавы і беларускага народу:

Рагвалод · Ізяслаў Уладзімеравіч · Усяслаў Чарадзей · Эўфрасіньня Полацкая · Кірыла Тураўскі · Кастусь Каліноўскі · Вацлаў Ластоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Зянон Пазьняк · Івонка Сурвіла · Пётар Машэраў · Аляксандар Лукашэнка


Noia 64 apps kword.png Артыкулы да напісаньня


Noia 64 apps kfm.png Катэгорыі артыкулаў


QSicon in Arbeit.svg Карысныя шаблёны



Абнавіць кэш