Вікіпэдыя:Скарачэньне

Скарачэньне:
ВП:СК

Скарачэньне ў прасторы «Вікіпэдыя» — гэта спэцыяльнае перанакіраваньне са скарочанае лёгка запамянальнае назвы да пэўнага артыкула праекта. Плюс гэтых скарачэньняў у тым, што імі можна лёгка скарыстацца на любой старонцы ў Вікіпэдыі, ня гледзячы, як пішацца поўная назва таго ці гэтага артыкула. Звычайна, сваё скарачэньне (ці нават некалькі) маюць правілы і розныя пагадненьні ў Вікіпэдыі. Прыклады:

Як карыстацца скарачэньнямі? рэдагаваць

Скарачэньне можна ўвесьці ў поле пошуку і адразу перайсьці да праекту. Напрыклад, калі ўвесьці туды ВП:Ф і націснуць Старонка, то вы хутка трапіце на Вікіпэдыя:Форум, дзе можаце абмеркаваць розныя пытаньні, якія тычацца Вікіпэдыі.

Спасылацца праз скарачэньні можна і ў URL. Напрыклад, адрас гэтае старонкі — http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Скарачэньне, і замяніць Вікіпэдыя:Скарачэньне на ВП:СК, то вы патрапіце сюды ж.

Скарачэньні прынята трымаць у выглядзе вялікіх літараў. Калі карыстацца полем пошуку, розьніцы няма — вп:ф і ВП:Ф перанакіруюць вас аднолькава. Калі праз URL, рэгістр літараў улічваецца.

Памятайце! Выкарыстаньне скарачэньняў мусіць мець месца толькі ў праектах і парталах. Выкарыстаньне скарачэньняў у асноўнай прасторы (то бок, у назвах артыкулаў) канфліктуе з Пагадненьнямі па назвах артыкулаў, якія, хоць і не зьяўляюцца правілам, але маюць высокі аўтарытэт у ВікіСуполкі.

Чытэльнасьць рэдагаваць

Скарачэньнямі часта карыстаюцца замест доўгіх спасылак, напрыклад, (не «я адказаў на [[Вікіпэдыя:Форум]]», а «я адказаў у [[ВП:Ф]]»). Некаторыя рэдактары нават могуць адказаць, пра што тая ці другая спасылка, зірнуўшы на яе. Іншыя ж апыняюцца «за бортам» дыскусіяў, якія складаюцца з гэткага жаргону. Таму, каб не выклікаць непаразуменьня ў недасьведчаных карыстальнікаў, рабіце скарачэньні спасылкамі, а ня простым тэкстам.

Спэцыяльны шаблён рэдагаваць

Скарачэньні:
ВП:А
ВП:Б
ВП:В

Для пазначэньня скарачэньняў на старонцы ёсьць адпаведны шаблён {{скарачэньне}}. У парамэтрах — назвы скарачэньняў. Прыклад: {{скарачэньне|ВП:А|ВП:Б|ВП:В}}. У выніку будзе бачная калёнка справа з усімі скарачэньнямі.

Таксама ёсьць шаблён {{скарачэньне шаблёну}}, які мае падобнае прызначэньне.