Пётар Міро́навіч Машэ́раў (26 лютага 1918 — 4 кастрычніка 1980) — першы сакратар ЦК КП Беларусі; Герой Савецкага Саюзу і Герой Сацыялістычнай Працы.

Пётар Машэраў
12-ы Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
1965 — 1980
Папярэднік: Кірыла Мазураў
Наступнік: Ціхан Кісялёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1918(1918-02-26)[1]
Шыркі, Віцебская вобласьць, БНР
Памёр: 4 кастрычніка 1980(1980-10-04)[2] (62 гады)
Менск, БССР
Партыя: КПСС
Дзеці: Натальля Машэрава і Алена Пятроўна Машэрава[d]
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды: Герой Савецкага Саюзу
Герой Сацыялістычнай Працы

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Шыркі Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут імя Кірава, які пасьля сьмерці Машэрава называны ў ягоны гонар. З 1939 па 1941 гады працаваў настаўнікам матэматыкі і фізыкі ў горадзе Расоны Віцебскай вобласьці. З 1942 па 1944 гады кіраваў партызанскімі атрадамі імя Шчорса і Ракасоўскага, за што яму было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. У 1943 годзе ўступіў у КПСС.

Пасьля вайны займаў розныя пасады ў кампартыі Беларусі, пакуль у 1965 годзе ня быў абраны на пасаду першага сакратара ЦК рэспублікі. У 1978 годзе яму было прысвоена званьне Героя сацыялістычнай працы.

Пётар Машэраў загінуў 4 кастрычніка 1980 году ў аўтамабільнай катастрофе: на шляху яго картэжа, суправаджанага ДАІ, нечакана выехаў грузавік, гружаны бульбай (ГАЗ-53 экспэрымэнтальнай базы Жодзіна). У народзе хадзілі шматлікія чуткі аб дачыненьні КДБ да гэтай трагедыі (нібы з мэтай прыбраць папулярнага кандыдата на пост старшыні ЦК КПСС), аднак пэўных сьведчаньняў гэтаму так і не знайшлося. Катастрофу ня лічыць выпадковай і Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар незалежнай Беларусі[3].

У 1990-х гадох адзін з цэнтральных праспэктаў Менску названы яго імем (аднак у 2005 годзе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка перайменаваў яго ў праспэкт Пераможцаў, а праспэктам Машэрава былі названыя тры іншыя вуліцы)[4]. Дачка Пятра Машэрава, Натальля Машэрава, выстаўляла сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году ў Беларусі, аднак затым зьнялася з выбараў.

У 2008 годзе ў г. Вялейцы на будынку раённага Савету дэпутатаў усталявана мэмарыяльная дошка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Папярэднік
Кірыла Мазураў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
1965—1980
Наступнік
Ціхан Кісялёў