Тадэвуш Рэйтан
Тадэвуш Рэйтан

Тадэвуш Рэйтан (1740, маёнтак Грушаўка Наваградзкага павету, хрост давершаны 20 ліпеня 1742 у Ляхавічах — 8 жніўня 1780) — вайсковы і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Тадэвуш Рэйтан — актыўны ўдзельнік «падзельнага» сойму Рэчы Паспалітай, які разам зь нешматлікімі іншымі пасламі рашуча супрацьдзейнічаў анэксіі зямель дзяржавы

Паходзіў зь ліцьвінскага шляхецкага роду Рэйтанаў гербу ўласнага, сын Дамініка Міхаіла, падкаморыя наваградзкага, і Тэрэзы з Валадковічаў. Брат Міхала, пісара земскага наваградзкага, унук Міхала, скарбніка мазырскага. Маці Тадэвуша Рэйтана, Тэрэза Валадковіч, была ўніяткай, паходзіла з старажытнага беларускага шляхецкага роду. Яе родны брат, Фэліцыян Валадковіч, быў мітрапалітам Уніяцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай. Навучаўся Т. Рэйтан у езуіцкім калегіюме (Нясьвіж або Наваградак), служыў у прыватным войску Радзівілаў...::::::::::::::::Увесь артыкул