Пціч

рака ў Беларусі

Пціч (таксама Птыч[1]) — рака ў Беларусі, левы і найбольшы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². Выдатак вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульны спад ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Рака
Пціч
лац. Pcič
Рака Пціч у верхняй плыні
Рака Пціч у верхняй плыні
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Нарэйкаў
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 421 км
Сярэднегадавы сьцёк 49,7 м³/с
Плошча басэйну 9470 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкаў Койданаўскага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Багрымавічаў Петрыкаўскага раёну. Верхняя плынь у межах Менскага ўзвышша, сярэдняя — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, ніжняя — на нізіне Прыпяцкім Палесьсі.

Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіпавіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі Дараганава да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Абалона двухбаковая, яе шырыня да вёскі Гарадзішча Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі Пясчанкі Асіпавіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў верхняй плыні да вусьця ракі Асачанкі (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у ніжняй плыні 45—70 м.

Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у верхняй плыні каля 40 дзён, у ніжняй 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Сьвіслач празь Цітаўку і Трэмлю. Каля вёскі Лучыцы Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с (1931 год), найменшы 5,76 м³/с (1915 год)[2].

Расьліннасьць прадстаўляюць мяшаныя лясы. Лясістасьць — 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, пашыраныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мухін В. Спрадвечныя назовы(недаступная спасылка)
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 301.
  3. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 301.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.