Асьвейскае возера
Возера
Асьвейскае
Асьвейскае на мапе Беларусі ![]() ![]() Асьвейскае | |||||||||||||||||||||
![]() |
Асьве́йскае — возера ў Дрысенскім раёне Віцебскае вобласьці, зьяўляецца 2-м паводле плошчы возерам на Беларусі.
Возера ў лічбахРэдагаваць
Плошча возера — 52,8 км². Найбольшая глыбіня — 7,5 м. Даўжыня — 11,4 км. Найбольшая шырыня — 7,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 33,4 км. Плошча вадазбору — 259 км². Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысы. На возеры стаіць мястэчка Асьвея (40 км ад места Дрысы). Возера ляжыць на ўзроўні 129,8 м.
Асноўныя зьвесткіРэдагаваць
Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы — узвышшы ды грады вышынёй 10—30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае Асьвейскае балота. Берагі нізкія, тарфяніста-пяшчаныя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.
Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу — глеіста-пяшчанае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў. У возеры водзіцца лешч, шчупак, судак, карась, мянтуз, вугор. На берагах жыве андатра, бабёр; масавае гнездаваньне птушак, такіх як лебедзь-шыпун. Таксама возера — буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) ды лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі зьяўляюцца месцам сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцыяў увясну і ўвосень.
Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака Дзегцяроўка, празь якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера Лісна.
У Асьвейскім возеры знаходзіцца самая вялікая выспа ў Беларусі — Манастыршчына, плошчай 5 км². Таксама на возеры ёсьць плавучая выспа са сплеценага гальля й водарасьцяў. На ёй расьце хмызьняк і невялічкія дрэўцы, гнезьдзяцца птушкі.
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 41
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Асьвейскае возера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў