Івонка Сурвіла

беларуская грамадзкая дзяячка, старшыня Рады БНР

Іво́нка Сурві́ла (таксама Сурвілла[1], дзявочае прозьвішча — Шыманец, нар. 11 красавіка 1936 году, Стоўпцы) — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 году ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч).

Івонка Сурвіла
лац. Ivonka Surviła
па-беларуску: Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Старшыня Рады БНР у выгнаньні
з 1997 — па цяп. час
Папярэднік: Язэп Сажыч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 11 красавіка 1936(1936-04-11) (88 гадоў)
Стоўпцы, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка (Заходняя Беларусь), сёньня Стаўпецкі раён, Дзяржаўны сьцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Сужэнец: Янка Сурвіла
Дзеці: Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла
Бацька: Уладзімер Шыманец
Маці: Эвэліна Шыманец
Адукацыя:
Узнагароды: Ордэн Пагоні (вялікі магістр ex officio)
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1944 годзе ўся сям’я эмігравала зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію і Францыю. Бацька Ўладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў у Радзе БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка[2].

Івонка Сурвіла навучалася ў Парыжы, ў Вышэйшай мастацкай школе, скончыла моўнае аддзяленьне Сарбоны (1959). Акрамя роднае беларускае, валодае ангельскай‚ францускай‚ гішпанскай і дацкай мовамі‚ у мінулым таксама прафэсійна валодала нямецкай‚ лацінскай‚ нарвэскай і польскай мовамі.

У 1959 годзе пераехала ў Гішпанію, ажаніўшыся з Янкам Сурвілам. У 1959-1965 гадох працавала на Гішпанскім Нацыянальным Радыі ў Мадрыдзе[2], дзе разам з мужам рыхтавала перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь.

Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 году. У 1969—1996 гадох працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры Фэдэральным Урадзе Канады.

На працягу многіх гадоў Івонка Сурвіла была сярод лідараў беларускай грамады ў Канадзе. У 1974 годзе была абраная старшынёю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе. У 1984 годзе абіралася ў склад праўленьня Канадзкае Этнакультурнае Рады (Canadian Ethnocultural Council) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных групаў, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе заснавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, які ўзначальвала да 1997 году[3]. Фонд арганізаваў збор і перадачу ў Беларусь лекаў і мэдычнага абсталяваньня, а таксама лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў Канадзе.

Ад 1997 году ўзначальвае Раду БНР.

Удзельнічала ў шматлікіх мастацкіх выставах.

Мае дачок Ганну й Паўліну.

  1. ^ Афіцыйная біяграфія на сайце Рады БНР
  2. ^ а б Івонцы Сурвіле — 80 год, Хартыя'97, 11 красавіка 2016 г.
  3. ^ Сурвілка Івонка // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць