Помнікі прыроды Беларусі

асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі

По́мнікі прыро́ды Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Паводле 4-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», помнікі прыроды падзяляліся на 3 віды: 1) батанічныя (дзялянкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старадаўнія паркі, асобныя векавыя дрэвы і дрэвы рэдкай пароды, дзялянкі зь некранутай і асабліва каштоўнай расьліннасьцю); 2) водныя (крыніцы і ручаі), 3) геалягічныя (асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя матэрыялы). Помнікі прыроды могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 8-м артыкулам Закону Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці». Паводле 9-га артыкула, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна помнікаў прыроды мясцовай значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў (ААПТ) мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» помнікаў прыроды[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 605 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці і 326 — рэспубліканскай. Сярод заказьнікаў мясцовай значнасьці налічваўся 271 батанічны (45%), 256 геалягічных (42%) і 78 водных (13%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 67 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 167, у Гарадзенскай — 131, у Гомельскай — 51, у Магілёўскай — 76 і ў Менскай — 113[2].

Падставы абвяшчэньня

рэдагаваць

Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», «агульнай падставай пры выбары прыродных земляў для абвяшчэньня іх помнікам прыроды ёсьць наяўнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў»: «дзялянкі лесу з каштоўнымі драўнянымі пародамі, старадаўнія паркі, асобныя векавыя або рэдкіх пародаў дрэвы і іх скапленьні, дзялянкі зь некранутай або асабліва каштоўнай расьліннасьцю»; «крыніцы, ручаі»; «асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя» матэрыялы». «Прыродная тэрыторыя можа быць выбраная для абвяшчэньня яе помнікам прыроды ў выпадку, калі яна адпавядае агульнай падставе і ёсьць непаўторнай або рэдкай: 1) для помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці — на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 2) для помнікаў мясцовай значнасьці — на тэрыторыі вобласьці»[1].

Забароны

рэдагаваць

Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах помніка прыроды забараняюцца:

  1. «выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне, зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слоб глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  2. узьвядзеньне аб'ектаў будаўніцтва;
  3. правядзеньне высечак галоўнага карыстаньня;
  4. разьмяшчэньне намётаў і намётавых мястэчак, падарожніцкіх стаянак, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку;
  5. правядзеньне масавых мерапрыемстваў пры адсутнасьці добраўпарадкаваньня тэрыторыі;
  6. распальваньне вогнішчаў;
  7. выпас і прагон жывёлы»[1].

Таксама ў межах батанічнага помніка прыроды забараняліся: 1) «раскарчоўваньне пнёў; 2) стварэньне лясных культураў з выкарыстаньнем уведзеных пародаў дрэваў і хмызьнякоў; 3) правядзеньне высечак лесу і выдаленьне прадметаў расьліннага сьвету». У межах геалягічнага помніка прыроды забараняліся: 1) парушэньне «прыроднага стану грунту; 2) правяденьне выбуховых і іншых відаў працы, што могуць парушыць цэласнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў; 3) выдаленьне, перамяшчэньне і афарбоўваньне (у тым ліку нанясеньне надпісаў), пашкоджаньне (расколваньне, нанясеньне выбоінаў, драпінаў) валуноў». У межах воднага помніка забаранялі: 1) «забор выхадаў крынічных водаў; 2) штучнае зьмяненьне рэчышча, разбурэньне берагоў і поплава вадацёкаў»; 3) «забруджваньне, засьмечаньне і спусташэньне водных мясьцінаў і зьмяненьне хімічнага складу водаў»[1].

Паводле 24-га артыкула Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:

  1. «выведку і распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
  2. скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
  3. мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
  4. выкананьне гідратэхнічнай мэліярацыі» і зьмяненьне воднага ладу;
  5. "выпальваньне сухой расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў;
  6. «спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу»;
  7. «увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
  8. узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня і мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылой забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
  9. разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў»;
  10. «правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
  11. складаваньне і прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іх росту і ўгнаеньняў;
  12. выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне і зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  13. выкарыстаньне юрыдычнымі і фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
  14. рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня і адмыслова абсталяванымі месцамі;
  15. узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
  16. правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].

У 37-м артыкуле Закону Беларусі «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што помніку прыроды прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.4.Б.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 4 — лічбавы код помніка прыроды, як віда ААПТ;
  • Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
  • В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].

Рэспубліканскія

рэдагаваць

На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 326 помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці. Зь іх 29 было ў Берасьцейскай вобласьці, 86 — у Віцебскай, 94 — у Гарадзенскай, 13 — у Гомельскай, 15 — у Магілёўскай і 89 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх помнікаў прыроды: 211 геалягічных (64,7%), 84 батанічныя (25,8%), 29 водных (8,9%) і 2 біялягічныя (0,6%). Найбольшым быў Лесапарк Альба плошчай звыш 4 км² у Нясьвіжы (Менская вобласьць). Найстарэйшым дзейным былі Добрускія выспавыя ельнікі, абвешчаныя помнікам прыроды ў сьнежні 1963 году ў Гомельскай вобласьці[3].

Берасьцейская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Баранавіцкія пірамідальныя дубы батанічны Баранавіцкі 0,012 2007 г., 26 красавіка
Туганавіцкія дубы-блізьняты батанічны Баранавіцкі 0,023 2007 г., 26 красавіка
Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы батанічны Баранавіцкі 1,6 2007 г., 5 траўня
Камень філярэтаў геалягічны Баранавіцкі 0,001 2006 г., 31 ліпеня
Люцінскія лясныя пурпурныя букі батанічны Берасьцейскі 0,022 2007 г, 26 красавіка
Берасьцейскія зьмеяпадобныя елкі батанічны Берасьцейскі 0,03 2007 г., 26 красавіка
Мяднянскія выспавыя ельнікі батанічны Берасьцейскі 32 2007 г., 5 траўня
Брашэвіцкая авальная карыя батанічны Дарагічынскі 0,009 2007 г., 26 красавіка
Пятровіцкі чарэшчаты дуб батанічны Жабінкаўскі 0,05 2007 г., 26 красавіка
Жабінкаўская вэймутава хвоя батанічны Жабінкаўскі 0,3 2007 г., 26 красавіка
Калінінскае насаджэньне карэльскай бярозы батанічны Івацэвіцкі 10,9 2007 г., 5 траўня
Барэцкая дуброва батанічны Івацэвіцкі 3,6 2007 г., 5 траўня
Высокаўскі пірамідальны дуб батанічны Камянецкі 0,002 2007 г., 26 красавіка
Парк імя Суворава батанічны Кобрынскі 66 2007 г., 16 ліпеня  
Сувораўскі дуб батанічны Кобрынскі 0,022 2007 г., 26 красавіка  
Кажангарадоцкія векавыя дубы батанічны Лунінецкі 0,065 2007 г., 26 красавіка
Савейкаўскі парк батанічны Ляхавіцкі 11,88 2007 г., 16 ліпеня
Вялікарыцкія лясныя букі батанічны Маларыцкі 0,022 2007 г., 26 красавіка
Пажэжынскі дуб-патрыярх батанічны Маларыцкі 0,03 2007 г., 26 красавіка  
Маларыцкія выспавыя ельнікі батанічны Маларыцкі 17 2007 г., 5 траўня
Пажэжынскія выспавыя ельнікі батанічны Маларыцкі 68 2007 г., 5 траўня
Пажэжынскі цар-дуб батанічны Маларыцкі 0,022 2007 г., 26 красавіка  
Піцемскі валун геалягічны Маларыцкі 0,000299 2008 г., 18 сакавіка
Хмялёўскі чортаў камень геалягічны Маларыцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Макранская выдма геалягічны Маларыцкі 160 2008 г., 18 сакавіка
Парк Парэчча батанічны Пінскі 60 2007 г., 16 ліпеня
Дзялянка вэймутавай хвоі батанічны Пінскі 60 2007 г., 16 ліпеня
Манькавіцкі парк батанічны Столінскі 24 2007 г., 16 ліпеня
Манькавіцкія каўкаскія піхты батанічны Столінскі 0,006 2007 г., 16 ліпеня

Віцебская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Буцеўскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Дудальскі валун геалягічны Браслаўскі 0,006 2007 г., 19 сакавіка
Іказьненскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Лявошкінскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Агонскі валун геалягічны Браслаўскі 0 2007 г, 19 сакавіка
Пашавіцкі валун геалягічны Браслаўскі 0 2007 г., 19 сакавіка
Струстаўскі валун геалягічны Браслаўскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Чэрнішкаўскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Лайбунскі Марцін камень геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Варапаншчынскі Пастушыны камень геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Старадворскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Багданаўскі чортаў камень геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Рычынскі чортаў камень геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Якубянскі валун Чортаў сьлед геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 саківіка
Сташэлішкаўскі Цудадзейны камень геалягічны Браслаўскі 0 2007 г., 19 сакавіка
Браслаўскі валун геалягічны Браслаўскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Анісімавіцкі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Мяжянскі валун геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Сіпавіцкі камень у прыдатках геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Камяні Воласа геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Краснагорскія валуны геалягічны Браслаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Друйскі водны Браслаўскі 1,6 2016 г., 26 студзеня
Юсьціянаўскі чарэшчаты дуб біялягічны Дрысенскі 0,07 2007 г., 26 красавіка  
Сахонаўскі чарэшчаты дуб батанічны Дрысенскі 0,035 2007 г., 26 красавіка
Геніна гара водны Дрысенскі 0,502 2016 г., 26 студзеня
Каханавічы водны Дрысенскі 0,283 2016 г., 26 студзеня
Сар'я водны Дрысенскі 1,5 2016 г., 26 студзеня
Глыбоцкі дэндралягічны сад батанічны Глыбоцкі 8,2 2007 г., 8 траўня  
Бортніцкі валун геалягічны Глыбоцкі 0,002 2008 г., 18 сакавіка  
Пліскі валун-1 геалягічны Глыбоцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Пліскі валун-2 геалягічны Глыбоцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Старынаўскі валун геалягічны Глыбоцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Габрусеў камень геалягічны Глыбоцкі 0,002 2008 г., 18 сакавіка
Камень з рыбкамі геалягічны Глыбоцкі 0 2008 г, 18 сакавіка  
Вялецкі чортаў камень геалягічны Глыбоцкі 0 2008 г., 18 сакавіка  
Горкінская града геалягічны Глыбоцкі 40 2008 г., 18 сакавіка
Галубінскі пагорак геалягічны Глыбоцкі 60 2008 г., 18 сакавіка
Мосарскі пагорак геалягічны Глыбоцкі 40 2008 г., 18 сакавіка
Мосар водны Глыбоцкі 0,07 2016 г., 26 студзеня
Альховікі водны Глыбоцкі 0,2 2016 г., 26 студзеня
Скрыпкінскі валун геалягічны Гарадоцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Хартоўскі валун геалягічны Гарадоцкі 0,003 2008 г., 18 сакавіка
Залучанскі валун геалягічны Гарадоцкі 0,001 2008 г., 18 сакавіка  
Сітцаўскі дуб-волат батанічны Докшыцкі 0,065 2007 г., 26 красавіка  
Млынок водны Докшыцкі 0,5 2016 г., 26 студзеня
Рачныя водны Докшыцкі 0,7 2016 г., 26 студзеня
Тадулінскі цар-дуб біялягічны Лепельскі 0,05 2007 г., 26 красавіка
Язьненская чыстая дубрава батанічны Мёрскі 22 2007 г., 5 траўня
Стайкі водны Мёрскі 1,4 2016 г., 26 студзеня
Кудаеўскі валун геалягічны Аршанскі 0,003 2008 г., 18 сакавіка
Захараў камень геалягічны Аршанскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Пашынскі валун-1 геалягічны Аршанскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Пашынскі валун-2 геалягічны Аршанскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Рамальдаўскі валун геалягічны Аршанскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Арэшкінская града геалягічны Аршанскі 40 2008 г., 18 сакавіка
Адроўскае агаленьне геалягічны Аршанскі 0,005 2008 г., 18 сакавіка
Кабыляцкае агаленьне геалягічны Аршанскі 30 2008 г., 18 сакавіка
Аршанскае агаленьне геалягічны Аршанскі 0,025 2008 г., 18 сакавіка
Пашынскае агаленьне геалягічны Аршанскі 20 2008 г., 18 сакавіка
Рудакоў роў геалягічны Аршанскі 80 2008 г., 18 сакавіка
Клюшнікаўскі пагорак геалягічны Аршанскі 90 2008 г., 18 сакавіка
Мядзьведзеўскі пагорак геалягічны Аршанскі 100 2007 г., 10 сакавіка
Сьвяціцкі валун геалягічны Полацкі 0,015 2007 г, 19 сакавіка
Валуны Янава геалягічны Полацкі 4 2007 г., 19 сакавіка
Пагорак Валатоўка геалягічны Полацкі 19 2007 г., 19 сакавіка
Заўлічанскі валун геалягічны Пастаўскі 0,002 1998 г., 11 сакавіка
Лодаскі валун геалягічны Пастаўскі 0,001 1998 г., 11 сакавіка
Мягунскі валун геалягічны Пастаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Каптарунскі Дзіравы камень геалягічны Пастаўскі 0 2007 г., 19 сакавіка
Саболкаўскі чортаў камень геалягічны Пастаўскі 0,001 2000 г., 10 лютага
Гара Баяраўшчына геалягічны Пастаўскі 8,653 2007 г., 19 сакавіка
Лысая гара геалягічны Пастаўскі 2,269 2007 г., 19 сакавіка
Гара Маяк геалягічны Пастаўскі 2,543 2007 г., 19 сакавіка  
Грамякі водны Пастаўскі 0,28 2016 г., 26 студзеня  
Валун Клін геялягічны Сеньненскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Валун Пярун геялягічны Сеньненскі 0,002 2007 г., 19 красавіка
Сеньненскі чортаў камень геалягічны Сеньненскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Валун Кравец геалягічны Сеньненскі 0,006 2007 г., 19 сакавіка  
Глыбачанскі валун геалягічны Ушацкі 0 2007 г., 19 сакавіка
Сарочынскі валун геалягічны Ушацкі 0 2007 г., 19 сакавіка  
Бярозаўскія валуны геалягічны Ушацкі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Шумілінскі валун геалягічны Шумілінскі 0,006 1963  
Марозаўскі валун геалягічны Шумілінскі 0,001 2003 г., 12 траўня
Плігаўскі валун геалягічны Шумілінскі 0,004 2003 г., 12 траўня
Полцеўскі валун геалягічны Шумілінскі 0,001 2003 г., 12 траўня
Шавекінскі валун геалягічны Шумілінскі 0,001 2003 г., 12 траўня

Гарадзенская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Роскае агаленьне геалягічны Ваўкавыскі 0,9 2006 г., 31 ліпеня
Больцініцкі парк і ўрочышча Гаік батанічны Вярэнаўскі 8,65 2007 г., 8 траўня  
Дайнаўскі валун геалягічны Вярэнаўскі 0,001 2005 г., 28 кастрычніка  
Маркаўшчынскі валун геалягічны Вярэнаўскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Мажэйкаўскі валун геалягічны Вярэнаўскі 0,001 2006 г, 31 ліпеня  
Будрэвіч камень геалягічны Вярэнаўскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Таўкінскі Перуноў камень геалягічны Вярэнаўскі 0,002 2006 г., 31 ліпеня  
Чэслаў камень геалягічны Вярэнаўскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Сьвяцкі парк батанічны Гарадзенскі 12 2007 г., 8 траўня  
Прынёманскае агаленьне-1 геалягічны Гарадзенскі 6 2006 г., 31 ліпеня  
Прынёманскія камлыгі геалягічны Гарадзенскі 0,009 2006 г., 31 ліпеня
Камень Волат геалягічны Зьдзецельскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Жамыслаўскі пэнсыльванскі аўкубалісты ясень батанічны Іўеўскі 0,027 2007 г., 26 красавіка  
Баранішкаўскі валун геалягічны Іўеўскі 0,002 2006 г., 31 ліпеня
Гудзішкаўскі валун геалягічны Іўеўскі 0,002 2006 г., 31 ліпеня
Даўнароўскі валун геалягічны Іўеўскі 0 2006 г., 31 ліпеня
Забалоцкі валун геалягічны Іўеўскі 0 2006 г., 31 ліпеня
Урцішкаўскі валун геалягічны Іўеўскі 0 2006 г., 31 ліпеня
Морынскае агаленьне геалягічны Іўеўскі 3,25 2006 г., 31 ліпеня
Іўеўская крыніца водны Іўеўскі 0,04 2006 г., 31 ліпеня  
Райцаўскі васьмітычынкавы каштан батанічны Карэліцкі 0,021 2007 г., 26 красавіка
Мірскі парк батанічны Карэліцкі 5 2007 г., 8 траўня  
Чыжыноўскі валун геалягічны Карэліцкі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Смольчыцкія канглямэраты геалягічны Карэліцкі 0,49 2008 г., 18 студзеня
Цімошкавіцкае агаленьне геалягічны Карэліцкі 10 2006 г., 31 ліпеня
Гара Замак геалягічны Карэліцкі 2,5 2008 г., 18 студзеня
Пабоеўскі валун геалягічны Мастоўскі 0 2006 г., 31 ліпеня
Гумнішчаўская і Падбярэская катлавіны геалягічны Мастоўскі 3,75 2006 г., 31 ліпеня
Дубнаўскае агаленьне геалягічны Мастоўскі 8 2006 г., 31 ліпеня
Княжаводзкае агаленьне геалягічны Мастоўскі 2 2006 г., 31 ліпеня
Пескае агаленьне геалягічны Мастоўскі 1,5 2006 г., 31 ліпеня
Роў Яна і Цыцыліі геалягічны Мастоўскі 7 2006 г., 31 ліпеня
Сьвіцязянскі дуб-трайнік батанічны Наваградзкі 0,037 2007 г., 26 красавіка
Уселюбскі парк батанічны Наваградзкі 11 2007 г, 8 траўня  
Літоўскі валун геалягічны Наваградзкі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Пліскі валун геалягічны Наваградзкі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Запольскі валун геалягічны Наваградзкі 0 2008 г., 18 студзеня
Сянежыцкі Сьвяты камень геалягічны Наваградзкі 0 2008 г., 18 студзеня
Запольскі канглямэтар-1 геалягічны Наваградзкі 0,002 2008 г., 18 студзеня
Запольскі канглямэрат-2 геалягічны Наваградзкі 0,002 2008 г., 18 студзеня
Пуцэвіцкая гара геалягічны Наваградзкі 85 2008 г., 18 студзеня  
Куцішкаўскі валун геалягічны Астравецкі 0,002 2008 г., 18 студзеня
Мураваны камень геалягічны Астравецкі 0,002 2008 г., 18 студзеня
Яросішкаўскі валун-1 геалягічны Астравецкі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Яросішкаўскі валун-2 геалягічны Астравецкі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Камарышкаўскі разрэз геалягічны Астравецкі 0,055 2006 г., 31 ліпеня
Быстрыца-1 водны Астравецкі 1,3 2015 г., 5 чэрвеня
Быстрыца-2 водны Астравецкі 11,4 2015 г., 5 чэрвеня
Клевацішкі водны Астравецкі 9,36 2015 г., 5 чэрвеня
Омут водны Астравецкі 5,5 2015 г., 5 чэрвеня
Падуб'е водны Астравецкі 7,08 2015 г., 5 чэрвеня
Сянканка водны Астравецкі 12,9 2015 г., 5 чэрвеня
Тартак водны Астравецкі 34,5 2015 г., 5 чэрвеня
Халодны ручай водны Астравецкі 12,6 2015 г., 5 чэрвеня
Нявесьцін камень геалягічны Ашмянскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Ашмянскі валун геалягічны Ашмянскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Смаленкаўскі валун геалягічны Ашмянскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Жвірблішкаўскі валун геалягічны Ашмянскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Студзянецкі валун геалягічны Ашмянскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Вердаміцкі парк батанічны Сьвіслацкі 12 2007 г., 8 траўня  
Сянькоўшчынскі зімовы дуб батанічны Слонімскі 0,037 2007 г., 26 красавіка
Расколаты камень геалягічны Слонімскі 0 2006 г., 31 ліпеня  
Кракоцкі вялікі камень геалягічны Слонімскі 0,002 2006 г, 31 ліпеня  
Смаўжыцкі валун геалягічны Слонімскі 0,002 2006 г., 31 ліпеня
Кракоцкі валун геалягічны Слонімскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня
Гара Каўпак геалягічны Слонімскі 0,24 2006 г., 31 ліпеня
Залескі парк батанічны Смаргонскі 35 2007 г., 8 траўня  
Смаргонскі валун геалягічны Смаргонскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Асанаўскі валун геалягічны Смаргонскі 0,002 2008 г., 18 студзеня  
Крэўскі валун геалягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Полтараўшчынскі валун геалягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Тупальшчынскі валун геалягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня
Камяніцкі валун геалягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Валун Камень-горка геалягічны Смаргонскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Казіны камень геялягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Каціны камень геялягічны Смаргонскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Валун Асілак геалягічны Смаргонскі 0,001 2006 г., 31 ліпеня  
Свайгінская града геалягічны Смаргонскі 70 2008 г., 18 студзеня
Камень Багушэвіча геалягічны Смаргонскі 0 2006 г., 31 ліпеня  
Мілідаўская гара геалягічны Смаргонскі 15 2008 г., 18 студзеня  
Вялікамажэйкаўскі парк батанічны Шчучынскі 2,6 2007 г., 8 траўня  
Руткевіцкі парк батанічны Шчучынскі 5 2007 г., 8 траўня  
Баліцкі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Барташыцкі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Пугачоўскі валун геалягічны Шчучынскі 0,006 2008 г., 18 студзеня  
Васілішкаўскі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Зарэчанскі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Зенеўскі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Капцюганскі валун геалягічны Шчучынскі 0,002 2008 г., 18 студзеня  
Кузьмоўскі Марцін камень геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Старападдубаўскі валун геалягічны Шчучынскі 0 2008 г., 18 студзеня  
Фарнаканецкі валун геалягічны Шчучынскі 0,001 2008 г., 18 студзеня  
Тапілішкаўскія валуны геалягічны Шчучынскі 0,003 2008 г., 18 студзеня  
Касьцянеўскі пагорк геалягічны Шчучынскі 0,7 2008 г., 18 студзеня

Гомельская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-1 батанічны Буда-Кашалёўскі 0,02 2007 г., 26 красавіка
Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-2 батанічны Буда-Кашалёўскі 0,02 2007 г., 26 красавіка
Парк Гомельскага палаца Паскевічаў батанічны Гомельскі 17,7 2007 г., 8 траўня  
Добрускія выспавыя ельнікі батанічны Добрускі 2,3 1963 г., 27 сьнежня
Добрускае агаленьне геалягічны Добрускі 0,6 2006 г, 31 ліпеня
Новакрупецкае агаленьне геалягічны Добрускі 0,01 2006 г., 31 ліпеня
Краснабярэскі парк батанічны Жлобінскі 4 2008 г., 8 траўня  
Каленкавіцкія выспавыя ельнікі батанічны Каленкавіцкі 171,5 2007 г., 5 траўня
Данілевіцкі чарэшчаты дуб батанічны Лельчыцкі 0,02 2007 г., 26 красавіка
Лоеўскае агаленьне геалягічны Петрыкаўскі 0,01 2006 г., 31 ліпеня
Дарашэвіцкае агаленьне геалягічны Жабінкаўскі 0,27 2006 г., 31 ліпеня
Рэчыцкая дзялянка дубравы батанічны Рэчыцкі 74,6 2007 г., 5 траўня
Збароўскае агаленьне геалягічны Рагачоўскі 0,01 2006 г., 31 ліпеня

Магілёўская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Грудзінаўскі парк батанічны Быхаўскі 10 2007 г., 8 траўня
Новабаярскія хвоі-гіганты батанічны Быхаўскі 3,3 2007 г., 26 красавіка
Горацкі дэндралягічны парк батанічны Горацкі 14,5 2007 г., 8 траўня
Жыліцкі парк батанічны Качэрыцкі 18 2004 г., 28 сьнежня  
Чыгірынская дзялянка лесу батанічны Качэрыцкі 3,9 2007 г, 5 траўня
Бёрдаўскае лесанасаджэньне батанічны Клічаўскі 54,1 2007 г., 5 траўня
Палыкавіцкая крыніца водны Магілёўскі 1,42 2006 г., 31 ліпеня  
Лютнеўская дубрава батанічны Амсьціслаўскі 78,4 2007 г., 5 траўня
Брыцалавіцкі векавы дуб батанічны Асіпавіцкі 0,002 2007 г., 26 красавіка
Кастрычніцкі векавы дуб батанічны Асіпавіцкі 0,002 2007 г., 26 красавіка
Блакітная крыніца водны Прапойскі 0,031 2006 г., 31 ліпеня  
Асобны дуб батанічны Хоцімскі 0,001 2011 г., 12 жніўня
Вепрынская дубрава батанічны Чэрыкаўскі 15 2007 г., 5 траўня
Міжледавіковыя адклады геалягічны Чэрыкаўскі 0,15 2006 г., 31 ліпеня
Ніжнінскі роў геалягічны Шклоўскі 7,7 2006 г., 31 ліпеня

Менская вобласьць

рэдагаваць
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Любушанскі чарэшчаты дуб-1 батанічны Бярэзінскі 0,018 2007 г., 26 красавіка
Любушанскі чарэшчаты дуб-2 батанічны Бярэзінскі 0,016 2007 г., 26 красавіка
Мураўскае агаленьне геалягічны Браслаўскі 3,8 2007 г., 19 сакавіка
Старабарысаўскі лес батанічны Барысаўскі 24,6 2007 г., 5 траўня
Князь-камень геалягічны Барысаўскі 0 2007 г, 19 сакавіка
Валуны Быкі геалягічны Барысаўскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Дварэцкі валун геалягічны Вялейскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Мішуцкі валун геалягічны Вялейскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Варацішын крыж геалягічны Вялейскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Куранецкі Гомсін камень геалягічны Вялейскі 0 2007 г., 19 сакавіка  
Кузьмічоўскі Каменны вол геалягічны Вялейскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Любецкі валун геалягічны Вялейскі 0 2007 г., 19 сакавіка  
Сьцеберацкія каменныя валы геалягічны Вялейскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Вінцантова агаленьне геалягічны Вялейскі 5,4 2007 г., 19 саківіка  
Папоўскае агаленьне геалягічны Вялейскі 2,5 2007 г., 19 сакавіка  
Сінюхаўскае ўтварэньне геалягічны Вялейскі 5,6 2007 г., 19 сакавіка
Рэчкінскія пагоркі геалягічны Вялейскі 68,2 2007 г., 19 сакавіка
Сіняя гара геалягічны Валожынскі 71,4 2007 г., 19 сакавіка
Алянаўскі валун геалягічны Валожынскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Бузуноўскі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Залескі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Кучкуноўскі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Навінаўскі валун геалягічны Валожынскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Прусагорскі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Шальцінскі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Васькаў камень геалягічны Валожынскі 0,012 2007 г., 19 сакавіка
Каменскі валун геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Забрэскі мігматыт геалягічны Валожынскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Ратынскі чортаў камень геалягічны Валожынскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Макасіцкія валуны геалягічны Валожынскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка
Гара Замэчак геалягічны Валожынскі 66 2007 г., 19 сакавіка
Гара Ходчыха геалягічны Валожынскі 31,9 2007 г., 19 сакавіка
Бузуноўскі Сьвяты камень геалягічны Валожынскі 0 2007 г., 19 сакавіка
Ракаўскі ледавіковы канглямэрат геалягічны Валожынскі 0,033 2008 г, 18 сакавіка
Палачанскае агаленьне геалягічны Валожынскі 4,5 2008 г., 18 сакавіка
Выток Пцічы водны Койданаўскі 1,5 2010 г., 12 жніўня
Юцкоўская крыніца водны Койданаўскі 15 2008 г., 18 сакавіка  
Галынкаўскія зрослыя дубы батанічны Клецкі 0,02 2007 г., 26 красавіка
Навінкаўскі чарэшчаты дуб батанічны Клецкі 0,018 2007 г., 26 красавіка
Радзівілімонцкі парк батанічны Клецкі 9,3 2007 г., 8 траўня
Бабаўнянскі васьмітычынкавы каштан батанічны Капыльскі 0,002 2007 г., 26 красавіка
Бабаўнянскія явары батанічны Капыльскі 0,048 2007 г., 26 красавіка
Чыжэвіцкая каліфарнійская піхта батанічны Капыльскі 0,002 2007 г., 26 красавіка
Шчомысьліцкая дубрава батанічны Менскі 24,6 2007 г., 19 сакавіка  
Цэнтральны батанічны сад батанічны Менскі 93 1999 г., 29 верасьня  
Камень каханьня геалягічны Менскі 0,002 2007 г., 19 сакавіка
Заслаўскае агаленьне геалягічны Менскі 0,075 2008 г., 18 сакавіка
Музэй валуноў геалягічны Менскі 7,226 2006 г., 31 ліпеня  
Сьвятыя крыніцы водны Менскі 31 2008 г., 18 сакавіка  
Брэскае насаджэньне карэльскай бярозы батанічны Мядзельскі 1,8 2007 г., 5 траўня
Некасецкае насаджэньне карэльскай бярозы батанічны Мядзельскі 8,9 2007 г., 5 траўня
Сьцепянёўскі берагавы ўступ геалягічны Мядзельскі 40 2008 г., 18 сакавіка
Баяраўскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Венцавіцкі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2007 г., 19 сакавіка  
Высочкінскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Гулеўскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Красьніцкі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка  
Ляшчынскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Мацкійскі валун геалягічны Мядзельскі 0 2008 г., 18 сакавіка
Пронькаўскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Юшкавіцкі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Альшэўскі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Занарачанскі Седлавы камень геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г, 18 сакавіка  
Шкленікоўскі чортаў камень геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка  
Юшкавіцкі валун геалягічны Мядзельскі 0,001 2008 г., 18 сакавіка
Качаргінская града геалягічны Мядзельскі 20 2008 г., 18 сакавіка
Лукінская града геалягічны Мядзельскі 20 2008 г., 18 сакавіка
Цюкшынская града геалягічны Мядзельскі 20 2008 г., 18 сакавіка
Студзянецкае агаленьне геалягічны Мядзельскі 3,3 2007 г., 19 сакавіка
Паўвыспа Дубовая гара геалягічны Мядзельскі 30 2008 г., 18 сакавіка
Паўвыспа Наносы геалягічны Мядзельскі 90 2008 г., 18 сакавіка
Паўвыспа Чараўкі геалягічны Мядзельскі 90 2008 г., 18 сакавіка
Вялікая Болціцкая крыніца водны Мядзельскі 0,2 2015 г., 5 чэрвеня
Куельская крыніца водны Мядзельскі 0,79 2015 г., 5 чэрвеня
Купа водны Мядзельскі 0,79 2015 г., 5 чэрвеня
Млын водны Мядзельскі 0,2 2015 г., 5 чэрвеня
Нарачанская падводная крыніца водны Мядзельскі 0,7 2015 г., 5 чэрвеня
Заазерскі пірамідальны дуб батанічны Нясьвіскі 0,018 2007 г., 26 красавіка
Дуб Якуб батанічны Нясьвіскі 0,031 2007 г., 26 красавіка
Лесапарк Альба батанічны Нясьвіскі 409 2007 г., 8 траўня  
Гарадзейскае насаджэньне з экзотамі батанічны Нясьвіскі 0,6 2007 г., 5 траўня
Нясьвіскі парк батанічны Нясьвіскі 100 2007 г., 8 траўня  
Урэцкае насаджэньне лістоўніцы, дуба і хвоі батанічны Слуцкі 8,2 2007 г., 5 траўня
Новавёскаўскія амэрыканскія ліпы батанічны Стаўпецкі 0,02 2007 г., 26 красавіка
Мікалаеўшчынскія драбналістыя ліпы батанічны Стаўпецкі 0,034 2007 г., 26 красавіка
Сядзіба Дзяржынава зь дзялянкай лесу батанічны Стаўпецкі 108,9 2007 г., 5 траўня
Камяноўскія валуны геалягічны Узьдзенскі 0,004 2007 г., 19 сакавіка
Раваніцкі парк батанічны Ігуменскі 8,3 2007 г., 8 траўня
Сьмілавіцкія чорныя хвоі батанічны Ігуменскі 0,029 2007 г., 26 красавіка  

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д е А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
  2. ^ Помнікі прыроды мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
  3. ^ Помнікі прыроды рэспубліканскай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць