Дзеяслоў — беларускі літаратурны часопіс. Галоўны рэдактар — Барыс Пятровіч.

Дзеяслоў
Першы нумар Дзеяслова
Тэматыка літаратурны часопіс
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Адрас 220089 г. Менск-25, а/с 91
e-mail: dzieja@tut.by, dzieja@list.ru
Заснавальнік Барыс Пятровіч
Галоўны рэдактар Нацыянальны сьцяг Беларусі Барыс Пятровіч (Сачанка)
Дата заснаваньня 2002
Дата закрыцьця сьнежань 2023
Мова беларуская
ISSN 2076-1309
Афіцыйны сайт Афіцыйная старонка

Гісторыя

рэдагаваць

У 2002 годзе быў створаны дзяржаўны літаратурны холдынг.[1] Пасьля гэтага значная колькасьць літаратараў абвясьціла, што ня будзе супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўвабрала пад сваю апеку й цэнзуру. Гэтая падзея стала глебай для стварэньня часопісу.

Напрыканцы 2009 году галоўны рэдактар часопісу Барыс Пятровіч абвесьціў пра пераход з новага году зь дзеясловіцы (канцэнсусны варыянт артаграфіі, які зьяўляецца сынтэзам тарашкевіцы й наркамаўкі), якой увесь час карыстаўся аўтарскі склад, да афіцыйнага правапісу.[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць