Лукомскае возера
Луко́мскае во́зера — адно з найбольшых азёраў Беларусі пасьля Нарачы, Асьвейскага і Князя-возера. Плошча — 3642 га. Належыць да басэйну ракі Вулы. Возера знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі.
Возера
Лукомскае
Лукомскае | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ад 1969 году возера зьяўляецца вадаёмам-ахаладжальнікам для Лукомскай ДРЭС. Мае багатую іхтыяфаўну каля 20 відаў рыб, сярод якіх — судак, шчупак, акунь, платва, сом, вугор, таўсталобік, вукляя.