Іван Хруцкі
Іва́н Хру́цкі (8 лютага 1810, Ула — 13 студзеня 1885, Захарнічы) — беларускі мастак-партрэтыст, які дзейнічаў на тэрыторыі Расейскай імпэрыі.
Іван Хруцкі | |
Аўтапартрэт (1883) | |
Дата нараджэньня | 27 студзеня (8 лютага) 1810[1][2] або 8 лютага 1810[3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 (13) студзеня 1885[1] (74 гады) або 13 студзеня 1885[3] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | малярства |
Плынь | рэалізм |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. Беларус.[4]
Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэю. У 1827 годзе Хруцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1830 годзе паступіў у Імпэрскую Акадэмію мастацтваў(ru).
Яго першая вядомая праца датаваная 1832 годам. Яго карціны паступова атрымліваюць прызнаньне грамадзтва і крытыкаў. Адначасова Хруцкі працуе і як дызайнэр памяшканьняў, стаўшыся вельмі папулярным сярод багатых людзей. У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты. «Пажылая жанчына, якая вяжа шкарпэткі» прынесла яму Малы залаты мэдаль Акадэміі. У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.
Пасьля сьмерці свайго бацькі ў 1840 годзе Хруцкі назаўсёды пакінуў Санкт-Пецярбург і пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацку. Гэты пэрыяд адрозьніваецца пераважна рэлігійным мастацтвам, у асноўным зь Літвы. Акрамя рэлігійных карцінаў ён таксама піша і партрэты, напрыклад І. І. Глазунова, Ёсіфа Семавока, Мікалая Малігоўскага і іншых.
Памёр у 1885 годзе. Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах.
Нацыянальнасьць
рэдагавацьНацыянальнасьць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасьці ад крыніцы, як беларуская[5], польская[6] або расейская. Прычынай зьяўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спэцыфічнасьць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасьці, беларус па месцы нараджэньня, канчаткова сфарміраваўся ў плыні расейскай акадэмічнай школы[7]. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь ў сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым земляком, адначасова падкрэсьлівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры ня толькі Беларусі[8]. Таксама Беларуская энцыкляпэдыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасьць зьвязаная з мастацкім жыцьцём Беларусі і Расеі[9]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як расейскага мастака, аднак без тлумачэньня, ці справа ў нацыянальнасьці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[10].
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ RKDartists (нід.)
- ^ а б LIMIS (лет.)
- ^ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с, з іл. — 15000 экз.
- ^ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с, з іл. — 15000 экз.
- ^ Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture
- ^ Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) (ros.). Krossword-Kafie.
- ^ Год Івана Хруцкага
- ^ Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
- ^ Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Кузнецов С. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия.. — Л.: 1990. — С. 82—99.
- Kuzniecow S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1—2. S. 49—67.
- Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі// Наша гісторыя, №5, 2018, с. 32—35. ISBN 2617-2305