Мядзел (возера)
Мя́дзел — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 4 км на поўнач ад Мядзела. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр. Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзёлкі, якая бярэ ў гэтым возеры свой пачатак. У возера ўпадаюць 6 ручаёў.
Возера
Мядзел
Мядзел | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера мае вялікую колькасьць затокаў і паўвыспаў. Берагі нізкія: пяшчаныя і пяшчана-галечныя. На возеры знаходзяцца восем астравоў. Найбольшыя зь іх — гэта Замак, Бярозавы, Кульчына. На востраве Замак захаваліся рэшткі ўмацаваньняў 11 стагодзьдзя.
Возера багатае на рыбу. Сустракаюцца вялікія ляшчы, ліны і шчупакі.
- Плошча: 16,2 км².
- Даўжыня: 6,3 км.
- Максымальная шырыня: 4 км.
- Максымальная глыбіня: 24,6 м.
- Аб’ём вады: 102 млн. м³.
- Сярэдняя глыбіня: 6,3 м.
- Плошча вадазбору: 89,2 км².
- Даўжыня берагавой лініі: 30,9 км.
- Агульная плошча астравоў: 0,24 км².