Балота
Бало́та — залішне ўвільготнены кавалак зямлі, які парос спэцыфічнай балотнай расьліннасьцю.[1]
УтварэньнеРэдагаваць
Існуюць наступныя прынцыпы ўтварэньня балотаў:[1]
- забалочваньне глебы
- зарастаньне вадаёмаў
У балотах звычайна адбываецца назапашваньне расьлінных рэшткаў, якія часткова падгнілі, і ўтварэньне торфу.
Геаграфічныя асаблівасьці распаўсюджваньняРэдагаваць
Балоты найбольш сканцэнтраваныя ў лясной зоне Паўночнай часткі паўшар’я. У межах Эўразійскага кантынэнту пашыраныя на Поўдні Эўрапейскай часткі, на Палесьсі, у Заходняй Сыбіры, на Камчатцы і ў іншых краёх.[1]
На тэрыторыі Беларусі балоты разьмяркоўваюцца нераўнаважна.
Найбольшыя балоты разьмешчаныя ў Берасьцейскай вобласьці:
Паводле асаблівасьцяў разьвіцьця й торфаўтварэньня ў Беларусі вылучаюць 5 тарфяных краёў.[1]
Тыпы балотаўРэдагаваць
У залежнасьці ад мініральнага жыўленьня:
- вярховыя (Полацкая нізіна, Друць-Бярэзінскае міжрэчча) — у месцах, дзе пераважае беднае атмасфэрнае жыўленьне
- пераходныя
- нізінныя (Гарадзенская й большая частка Берасьцейскай вобласьцяў) — разьвіваюцца ў месцах зь перавагай глебавага жыўленьня
Паводле тыпу расьліннасьці:
- лясныя
- хмырэзнікавыя
- травяныя
- мохавыя
Паводле мікрарэльефу:
- далінныя
- поймавыя
- сьхілавыя
- водападзельныя
Жывёлы, птушкі й расьліныРэдагаваць
У расьліннасьці залежна ад тыпу балотаў пашыраны эў-, меза-, і алігатрофныя расьліны.
У жывёльнім сьвеце пераважаюць балотныя птушкі, месцамі трапляюцца ахоўныя (белыя курапаткі, журавы шэрыя).
Сакральнае значэньнеРэдагаваць
Касмаганічная сымболіка балота зьвязана і зь яго рэальнымі ўласьцівасьцямі — гэта беспарадкавая сумесь зямлі й вады, першасных элемэнтаў, зь якіх утвараўся будучы Космас. Таму балоты — улюбёныя месцы бытаваньня розных нячысьцікаў, якія пераймаюць функцыі антаганістаў бога ў акце стварэньня.[2]
Прыроднае значэньнеРэдагаваць
На вялікіх балотных прасторах утвораны рознага кшталту ахоўныя тэрыторыі:
Гідралягічныя заказьнікі:
- Выганашчанскае балота
- Ельня
- Заазер’е
- Дзікае балота
Батанічныя заказьнікі лекавых расьлінаў:
- Стубла
- Кішкава ў Дарагічынскім раёне
- Урочышча Востраў у Гарадзенскім раёне
- у складзе Міхалінска-Бярозаўскага заказьніка
- у складзе Радастаўскага заказьніка
- у складзе Гожаўскі заказьнік
Многія балоты абвешчаны заказьнікамі-журавіньнікамі:
Гаспадарчае значэньнеРэдагаваць
Нявысушаныя нізінныя балоты выкарыстоўваюцца ў якасьці прыродных сенажацяў. Асушаныя балоты выкарыстоўваюцца пад травы, гародніну, збожжавыя, тэхнічныя й сіласныя расьліны, для здабычы торфу.
Асноўныя паказчыкіРэдагаваць
На Беларусі тарфяныя балоты займаюць 2,5 мільёну гэктараў з запасам торфу-сырцу 31,3 мільярду кубічных мэтраў.[1]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д А. П. Підоплічка. Балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 222
- ^ Л. Дучыц, У. Лобач, С. Санько. Балота // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 41—42