Фёдар Фёдараў
Фёдар Іванавіч Фёдараў (19 чэрвеня 1911 — 13 кастрычніка 1994) — беларускі фізык-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізыку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 году), Герой Сацыялістычнай працы (1978). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968).
Фёдар Фёдараў | |||||||
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1911 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | в. Турэц Гарадзенскай губэрні, цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці | ||||||
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 1994 (83 гады) | ||||||
Месца сьмерці | Менск | ||||||
Месца вучобы | БДУ | ||||||
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту, фізык | ||||||
Навуковая сфэра | фізыка | ||||||
Месца працы | БДУ, Інстытут фізыкі АН Беларусі | ||||||
Вядомы як | заснавальнік беларускай школы тэарэтычнай фізыкі | ||||||
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] | ||||||
Навуковы кіраўнік | Уладзімер Фок | ||||||
Вучні | Барыс Бокуць, Андрэй Ганчарэнка, Барыс Бойка | ||||||
Бацька | Янка Маўр | ||||||
Узнагароды |
Дзяржаўная прэмія СССР 1976
Дзяржаўная прэмія БССР 1972 |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фёдараў.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Закончыў фізыка-матэматычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ ў 1931 годзе, пасьля чаго працаваў выкладчыкам пэдагагічнага тэхнікуму ў горадзе Крычаве. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у асьпірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Прымяненьне мэтаду функцыяналаў у пэўных пытаньнях тэорыі выпраменьваньня», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР Уладзімера Фока. Адразу пасьля гэтага становіцца дацэнтам на фізычным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэньне катэдры тэарэтычнай фізыкі на фізычным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 году да 1950 году быў дэканам фізычнага факультэту. Аўтар больш за 300 навуковых публікацыяў, у тым ліку 6 манаграфіяў.
У 1954 годзе абараніў доктарскую дысэртыцыю на тэму «Інварыянтныя мэтады ў оптыцы анізатропных асяродзьдзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лябараторыю тэарэтычнай фізыкі Інстытуту фізыкі АН БССР. Быў рэдактарам фізыка-матэматычнай сэрыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных навуковых выданьняў «Часопіс прыкладной спэктраскапіі» і часопісу «Дыфэрэнцыйныя раўнаньні».
У гонар Фёдара Фёдарава названая вуліца ў менскім мікрараёне Сухарава.
Узнагароды
рэдагаваць- 2 ордэны Леніна (1971, 1978)
- Ордэн Працоўнага чырвонага Сьцяга (1949)
- Ордэн «Знак Павагі» (1953)
- Мэдалі
- Граматы Вярхоўнага Савету БССР
Прэміі
рэдагаваць- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 году за манаграфію «Тэорыя пругкіх хваль у крышталях»
- Дзяржаўная Прэмія СССР 1976 году за працы ў вобласьці крышталяоптыкі
Асноўныя працы
рэдагаваць- Федоров Ф.И. Оптика анизотропных сред. — Мн.: Из-во АН БССР, 1958.; 2-е изд. М.: УРСС, 2004
- Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. — М.: Наука, 1965.
- Fedorov, F. I. Theory of Elastic Waves in Crystals. — New York: Plenum Press, 1968.; перавыданьне: Springer Science & Business Media, 2013
- Теория гиротропии. — М.: Наука и техника, 1976.
- Федоров Ф. И., Филиппов В. В. Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. — Мн.: Наука и техника, 1976.
- Федоров Ф.И. Группа Лоренца. — М.: Наука, 1979.; 2-е изд. М.: УРСС, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. №3/1971.