Загародзьдзе
Загародзьдзе — прыпаднятая раўніна на паўднёвым захадзе Беларусі, ля міжрэчча Піны ды Ясельды.
Разьмяшчаецца ў цэнтральнай і паўднёвай частках Берасьцейскай вобласьці. Мяжуе з Прыбуской раўнінай, Прыпяцкім Палесьсем, Берасьцейскім Палесьсем. Працягласьць з захаду на ўсход 85 км, з поўначы на поўдзень 15—35 км. Плошча 3,1 тыс. км². Максымальная вышыня — 179 м над узроўнем мора.
Дробнаўзгорыстая паверхня на поўначы паступова пераходзіць у плоскахвалістую, а пасьля ў плоскую на поўдні. Распаўсюджаныя пласкадонавыя забалочаныя лагчыны, уздоўж паўднёвай ускраіны — выдмы, узгоркі, грады. Раўніна — частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага (прытокі Заходняга Буга) і Чарнаморскага (рэкі Ясельда, Піна) басэйнаў. Пад ворывам 30%, пад лесам 25% тэрыторыі.
Літаратура
рэдагаваць- Загородье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.