Партал:Беларусь/Добры артыкул
Бортны промысел у Беларусі — сукупнасьць традыцыйных спосабаў, прыладаў, абрадаў і звычаяў па падрыхтоўцы калодаў (борцей), догляду пчолаў, збору мёду. Гэты промысел быў шырока распаўсюджаны сярод шматлікіх народаў і зьвязаны з утрыманьнем пчолаў і здабываньнем мёду. Бортны промысел (бортніцтва) папярэднічаў пчалярству ў сучасным выглядзе й адрозьніваўся ад апошняга толькі прыладамі, выглядам вульляў (калода, рамовы вулей), месцам разьмяшчэньня вульляў (борць у дрэве, калода на дрэве, калода ў двары, рамовы вулей), прыладамі й доглядам пчолаў. — Галоўным аб’ектам бортнага промыслу была борць і пчала, вакол якіх ствараліся адмысловыя патрабаваньні да асноўных прац, прыладаў і адносін. Спэцыфічнасьць працы вылучала сярод насельніцтва здольных пчаляроў-бортнікаў (спрытнасьць, дужасьць, вынаходніцкі розум). Усе працы мелі сваю адметнасьць у розныя поры году: вясною — лоўля і догляд пчолаў; улетку — ахова і догляд пчолаў, збор мёду; восеньню — догляд пчолаў, выраб борцяў (калод); узімку — ахова пчолаў ад зьвяроў і неспрыяльных прыродных зьяваў…:::::::::::::::: Артыкул цалкам