Сьпіс замкаў Вялікага Княства Літоўскага

артыкул-сьпіс Вікімэдыі
Сьпіс замкаў варта складаць згодна з вузкім значэньнем паняцьця замак, як фэадальнай абарончай рэзыдэнцыі (падрабязна глядзіце замак). Фартыфікацыі або палацы Новага часу глядзіце ў Сьпіс фартэцыяў Вялікага Княства Літоўскага і Сьпіс палацаў Вялікага Княства Літоўскага.


Амсьціслаў
Драўляны замак
Асеткі
Чатырохкутны драўляна-зямельны замак
Астрашыцкі Гарадок
Драўляны замак
Астрог (Украіна)
Мураваны замак князёў Астроскіх
Бабруйск
Драўляны замак, на месца пазьнейшай магутнай бастыённай фартэцыі
Баркулабаў
Драўляны замак
Барысаў
Драўляны замак
Берасьце
Драўляны замак з мураванай вежай валынскага тыпу
Беразавец
Замак князя Кміты
Брагін
Драўляны замак
Браслаў
Драўляны замак
Быхаў Стары
Драўляны замак, пазьней заменены на палац
Быхаў Новы
Драўляна-зямельны замак
Бярозавічы
Драўляны замак XIII—XVIII стагодзьдзяў
Варонеч
Драўляны замак
Ваўкавыск
Драўляны замак раньняга сярэднявечча
Вевярэск (Касьцянева)
Драўляны замак
Вільня (Летува)
Горні замак
Дольні замак
Віцебск
Комплекс Верхняга і Ніжняга мураваных і драўляных замкаў Альгерда
Воўпа
Драўляны замак
Вяліж (Расея)
Драўляны замак
Вялікае Сяло
Драўляны замак
Вялікая Міцькаўшчына
Бастыённы замак
Вята
Драўляны замак
Галоўчын
Драўляны замак XIV ст.
Гальшаны
Драўляны замак, збудаваны на месцы старажытнага гарадзішча, трэба адрозьніваць ад пазьнейшага бастыённага замка Сапегаў
Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
Драўляны замак
Гарадзішча (Вярэнаўскі раён)
Драўляны замак XIV—XVII стагодзьдзяў
Гарадзішча (Ляхавіцкі раён)
Драўляны замак
Гарадок
Драўляны замак
Геранёны
Мураваны замак пераходнага тыпу да фартэцыяў
Гомель
Драўляны замак
Гомель (Гомля)
Драўляны замак
Горадня
Вежа-стоўп і Стары замак Вітаўта
Ніжні замак
Горваль
Драўляны замак
Глыбокае
Драўляны замак
Глуск
Драўляны замак. У другой палове XVIІ ст. быў мадэрнізаваны ў бастыённую фартэцыю
Грэск
Драўляны замак
Давыд-Гарадок
Драўляны замак
Дзісна
Драўляны замак XVI ст.
Дрыса
Драўляны замак
Дрысьвяты (возера)
Драўляны замак XVI ст.
Друцак
Драўляны замак на месцы старажытнарускага гораду
Друя
Драўляны замак
Дуброўна
Драўляны замак, узьведзены на месцы старажытнарускага гораду
Езярышча
Магутны драўляны замак
Запруды
Драўляны замак XIV—XVII стагодзьдзяў
Заслаўе
Драўляны замак на месцы пазьнейшага бастыённага замку Глябовічаў
Зьдзецел
Драўляны замак Астроскіх канца XV — пачатку XVI ст.
Жлобін
Драўляны замак
Іказьнь
Мураваны замак
Казяны
Драўляна-зямельная крэпасьць Івана IV Тырана
Камень Харэцкі
Драўляны замак
Камянец
Мураваная вежа-стоўп (Белая вежа) у комплексе драўлянага замка
Капыль
Драўляны замак
Касаржэў
Драўляны замак
Клецак
Драўляны замак
Кобрынь
Драўляны замак
Койданаў
Замак Радзівілаў XVI—XVIII стагодзьдзяў
Драўляны замак, на месцы якога ў XVI ст. быў узьведзены кальвінскі збор
Копысь
Драўляны замак
Коўна (Летува)
Замак-кастэль
Красны
Крэпасьць Івана IV Тырана
Крычаў
Драўляны замак XIV—XVII стагодзьдзяў
Крэва
Замак-кастэль Альгерда
Лагойск
Драўляны замак на месцы гораду Полацкага княства
Лепель
Драўляны замак
Ліда
Замак-кастэль
Лоеў
Драўляны замак
Лоск
Драўляны замак магнацкага роду Кішкаў
Лукомаль
Драўляны замак
Луцак (Украіна)
Мураваны замак Любарта
Лыскаў
Драўляны замак
Любча
Замак-кастэль XVI ст.
Ляхавічы
Ляхавіцкі замак
Магілёў
Вялікакняскі драўляны замак
Магільна
Драўляны замак
Мазыр
Драўляны замак
Маладэчна
Драўляны замак, у XVIІ ст. атрымаў бастыённую сыстэму ўмацаваньняў
Меднікі (Летува)
Замак-кастэль
Менск
Драўляны замак на месцы гораду Полацкага княства
Мір
Замак-кастэль XVI ст., пазьней абведзены землянымі валамі з бастыёнамі
Мсьцібаў
Драўляны замак
Мыш
Драўляна-зямельны замак XVI ст.
Мядзел
Вялікакняскі мураваны замак
Наваградак
Мураваны замак
Невель (Расея)
Драўляны замак
Нясьвіж
Драўляны замак. Існаваў да канца XVI ст., калі быў заменены бастыённай фартэцыяй Новага часу
Няшчорда
Драўляны замак
Петрыкаў
Драўляны замак
Полацак
Верхні замак на месцы старажытнага дзядзінца
Ніжні замак, або Стралецкі астрог, збудаваны Іванам IV Тыранам
Пінск
Драўляны замак
Прапойск
Драўляны замак
Рагачоў
Мураваны замак каралевы Боны
Радашкавічы
Драўляны замак XVI ст.
Радунь
Драўляны замак
Ракаў
Драўляны замак
Ружаны
Драўляны замак, на яго месцы ў XVIII ст. Сапегі ўзьвялі шыкоўную рэзыдэнцыю
Рэчыца
Драўляны замак
Себеж (Расея)
Драўляны замак
Сёмкаў Гарадок (Саламярэчча)
Драўляны замак XIII—XV стагодзьдзяў
Сітна
Крэпасьць Івана IV Тырана
Слонім
Драўляны замак, пазьней на яго месцы збудавалі бастыённы замак
Слуцак
Комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў князёў Алелькавічаў
Сокал
Крэпасьць Івана IV Тырана
Столін
Драўляны замак
Стрэшын
Драўляны замак
Суша
Крэпасьць Івана IV Тырана
Сьвержань
Драўляны замак
Сьвір
Замак князёў Сьвірскіх
Сьвіслач
Драўляны замак XIII—XVII стагодзьдзяў
Трабы
Драўляны замак XIV—XVI стагодзьдзяў
Трокі (Летува)
Замак-канвэнтхаўс на высьпе возера Гальвэ
Замак-кастэль на паўвостраве
Тураў
Драўляны замак на месцы старажытнага гораду
Туроўля
Крэпасьць Івана IV Тырана
Ула
Драўляны замак
Усьвяты (Расея)
Драўляны замак
Хвойнікі
Драўляны замак
Холмеч
Драўляны замак
Цяцерын
Драўляны замак
Чачэрск
Драўляны замак
Чашнікі
Драўляны замак
Шклоў
Драўляны замак
Юнішчы
Два сярэднявечныя драўляна-земляныя ўмацаваньні

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць