Чачэрск
Чачэ́рск — места ў Беларусі, пры ўтоку ракі Чачоры ў Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8445 чалавек[1]. Знаходзіцца за 65 км ад Гомелю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай. Прыстань на Сажы.
Чачэрск лац. Čačersk | |||||
Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1159 | ||||
Магдэбурскае права: | 1510 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Чачэрскі | ||||
Вышыня: | 146 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8445 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2332 | ||||
Паштовы індэкс: | 247150 | ||||
СААТА: | 3256501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′0″ пн. ш. 30°55′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 30.91667° у. д.Каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 30°55′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 30.91667° у. д. | ||||
± Чачэрск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://chechersk.gomel-region.by/ |
Чачэрск — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, палац Чарнышовых і царква Сьвятога Спаса, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, цэрквы Раства Багародзіцы і Ўшэсьця Гасподняга, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Чачэрск утварыўся ад назвы ракі Чачоры. У старажытнасьці слова чачор азначала 'воск'. Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасьці, зьбіраючы ў лясох мёд дзікіх пчолаў, і адпраўлялі Сожам і Дняпром дзеля абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолягі ў даўніх рэчышчах[2].
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьПаводле археалягічных зьвестак, Чачэрск узьнік у канцы X стагодзьдзя на месцы гарадзішча Замкавай Гары, на беразе Чачоры пры ўтоку яе ў Сож. Першы пісьмовы ўпамін пра горад радзімічаў Чичерск, які князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром князю чарнігаўскаму Сьвятаполку Алегавічу, зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1159 годам. У XII—XIII стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ сярэдзіне XIV стагодзьдзя Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. У 1387—1390 гадох ён знаходзілася ў валоданьні Скіргайлы, потым местам кіравалі намесьнікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага гораду збудавалі замак. У 1501—1518 гадох Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных фэўдалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегам і інш.). У 1506 годзе места вытрымала сьпярша татарскую, потым маскоўскую аблогу.
У 1509 годзе Чачэрск ўпамінаецца як мястэчка Віленскага ваяводзтва[3]. У 1510 годзе ён стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбурскае права[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1629 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Чачэрску і ваколіцаў ліцьвінамі («літоўскімі людзьмі»): «литовские люди изо Мстиславля, из Могилева, из Пропойска, ис Кричева, из Радомля, из Чичерска, из Гомьи» (1562—1563 гады)[5][6], «…взяли в Чичерском повете литвина Матвея Кузминского из Солонины, а Солонина их имение, с женой и с детьми» (1633 год)[7].
У 1704 годзе ў Чачэрску было 542 будынкі і 7 вуліцаў, дзеялі 4 царквы і касьцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня. У 1754 годзе ў месьце пачала дзеяць езуіцкая місія. Пад 1765 годам у попісе Чачэрску ўпамінаюцца замак і мескія ўмацаваньні.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Рагачоўскай правінцыі, пазьней — цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. У 1774 годзе расейскія ўлады перадалі места ў валоданьні генэрала Чарнышова. У 1780 годзе ў мястэчку пачала працаваць шкляная мануфактура, у 1788 годзе — паштовая кантора, у 1796 годзе — цагельня. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, 2 лякарні, прыстань «Крэмень». Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касьцёл і палац. З 1788 году дзеяла езуіцкая школа. На 1838 год у мястэчку было 273 двары.
На 1880 год у Чачэрску было 266 двароў, працавалі 2 вучэльні і 76 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1885 годзе пачала працаваць мэтэаралягічная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 328 двароў, дзеялі 4 цэрквы, касьцёл і 6 юдэйскіх малітоўных школ, працавалі лякарня, аптэка, паштова-тэлеграфнае кантора, паштовая станцыя, 80 крамаў, карчма; працавала прыстань на рацэ Сажы, зь якой у 1900 годзе адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў[8]. На 1908 год — 369 двароў, дзеяла пазыкова-ашчадная каса. Каля Чачэрску вялася распрацоўка вапнякоў. У 1911 годзе пры мужчынскай і жаночай вучэльнях працавалі бібліятэкі, адкрылася крэдытнае, у 1913 годзе — спажывецкае таварыствы.
У Першую сусьветную вайну 1 сакавіка 1918 году Чачэрск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чачэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1962—1965 гадох Чачэрск уваходзіў у склад Буда-Кашалёўскага раёну, 3 лістапада 1971 году ён атрымаў статус места.
-
Вуліца Замкавая. Траецкі касьцёл
-
Вуліца Замкавая. Царква Раства Багародзіцы
-
Царква Раства Багародзіцы, 1895 г.
-
Рынак. Ратуша, 1895 г.
-
Сядзіба, 1937 г.
-
Дом культуры, 1938—41 гг.
-
Рынак, 1941—44 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1826 год — 888 чал.[9]; 1880 год — 2396 чал.[10]; 1897 год — 2325 чал.
- XX стагодзьдзе: 1903 год — 2468 чал.; 1908 год — 3190 чал.; 1939 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,7 тыс. чал.; 1970 год — 5,8 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7,7 тыс. чал.[11]; 2004 год — 7,7 тыс. чал.[12]; 2006 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7991 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 8222 чал.[14]; 2017 год — 8312 чал.[15]; 2018 год — 8445 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартовая школы.
Культура
рэдагавацьДзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, гістарычна-этнаграфічны музэй.
Выдаецца раённая газэта «Чачэрскі весьнік».
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьУ цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Чачэрску да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Замкавая вуліца. У краязнаўчым артыкуле 1927 году ўпамінаюцца вуліцы Захарнапольская Слабада і Могілкавая[16].
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чачэрску |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замкавая Гара (археалягічны помнік, на паўночна-ўсходняй ускраіне места) — старажытнае гарадзішча, колішні замак
- Палацава-паркавы комплекс Чарнышовых (пач. ХІХ ст.)
- Ратуша (XVIII ст.)
- Сынагога
- Царква Сьвятога Спаса (1783)
- Помнік адселеным вёскам (2003 год, праект студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту ў Гомлі). Меў вышыню ў 8 мэтраў і зьмяшчаў назвы 43-х вёсак, якія зьніклі пасьля Чарнобыльскай катастрофы 1986 году[18].
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XIV ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1784)
- Царква Раства Багародзіцы (1780)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1780-я)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква з боку апсыды
-
Палац Чарнышовых
-
Бровар
-
Драўляная забудова
-
Эстрада
-
Сож каля Чачэрску
Асобы
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- Надзея Міхалкова — сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе
- Сяргей Пернікаў (нар. 1980) — атлет, сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007 гадоў
Жыхары
рэдагаваць- Аксана Бязьлепкіна (нар. 1981) — беларуская пісьменьніца і літаратуразнаўца
- Інэса Драбышэўская (нар. 1947) — міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994—1997)
- Зінаіда Ключынская — чэмпіёнка сьвету па акадэмічнай грэблі
- Людміла Корхава (нар. 1946) — народная артыстка Беларусі
- Аляксандр Новікаў — доктар біялягічных навук
- Мікалай Саўчанка (1922—2001) — акадэмік НАН Беларусі, міністар аховы здароўя БССР у 1966—1986 гадох
- Васіль Секуноў — чэмпіён сьвету сярод студэнтаў па грэка-рымскай барацьбе (1957)
- Сьцяпан Скарапанаў (1910—1999) — навуковец у вобласьці земляробства і мэліярацыі, акадэмік НАН Беларусі
- Тацяна Сьцепчанкава — сябар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па дзюдо і самба
- Любоў Хатылёва (нар. 1928) — генэтык, акадэмік НАН Беларусі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Грынявецкі В. Чачэрск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 744.
- ^ Ляўковіч А. «Я не ганю землі чужыя, хай іх сонца не абміне, толькі дзе б за морам ні быў я, Беларусь мая снілася мне…» // Народная Газета. № 121 (4536), 16 чэрвеня 2007 г.
- ^ Записная книга Полоцкого похода 1562/63 года // Русский дипломатарий, Вып. 10. — М., 2004. С. 150.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 58.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 477.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 472.
- ^ Sulistrowski F. Czeczersk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 782.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 266.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 470.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ганжын А. Мястэчка Чачэрск, Гомельскай акругі. (Географічна-гістарычны нарыс) // Наш край. № 1, 1927. С. 59—61.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Лукашэнка пра аднаўленьне чарнобыльскіх раёнаў: дай Бог, каб ва ўсіх раёнах было такое разьвіцьцё // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 красавіка 2022 г. Праверана 2 траўня 2022 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Ткачоў М. Чачэрск // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002. — 421 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Чачэрск , Radzima.org
- Чачэрск (рас.), Глёбус Беларусі
- Чачэрск, Залатое колца Гомельшчыны (рас.)