Мышанскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Мышанскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Старая Мыш |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1654 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Мышанскі замак на Вікісховішчы |
Мышанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Мышы. Знаходзіўся на правым беразе ракі Мышанкі, каля сучаснай вёскі Старой Мышы. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Мышы збудаваў ў XVI ст. Ян Караль Хадкевіч. Фартэцыя значыцца на мапе Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху — Варшаўскім гасьцінцы — і быў асноўнай перашкодай на шляху ворага.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак узялі і разам зь мястэчкам спалілі маскоўскія войскі. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[1]:
У горадзе Мышы літоўскіх людзей усіх забілі, якіх засьпелі, і языкоў узялі многіх людзей. І мястэчка Мыш выпалілі і з усім спустошылі дашчэнту.
Арыгінальны тэкст (рас.)
В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку.
|
||
Архітэктура
рэдагавацьЗаймаў квадратную ў пляне пляцоўку памерам 50 на 50 мэтраў, абнесеную з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5—4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахоўваўся дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сьцены з 4 вежамі ў кутох[2].
Галерэя
рэдагаваць-
Памятны камень
-
Валы
-
Валы
-
Бярозы на валах
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Государев поход» 1655 // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Ткачоў М. Мышскі замак // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 54.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5