Сьвір (мястэчка)

мястэчка ў Беларусі
(Перанакіравана з «Сьвір (Менская вобласьць)»)

Сьвір[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Сьвіру. Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 906 чалавек[1]. Знаходзіцца за 45 км на захад ад Мядзелу, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы (лінія Пабродзьдзе — Каралеўшчына). Вузел аўтамабільных дарог на Смаргонь, Кабыльнік, Брусы.

Сьвір
лац. Śvir
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Вышыня: 153 м н. у. м.
Насельніцтва: 906 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387[2]
СААТА: 6240874905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′3″ пн. ш. 26°23′49″ у. д. / 54.85083° пн. ш. 26.39694° у. д. / 54.85083; 26.39694Каардынаты: 54°51′3″ пн. ш. 26°23′49″ у. д. / 54.85083° пн. ш. 26.39694° у. д. / 54.85083; 26.39694
Сьвір на мапе Беларусі ±
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвір — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII — пачатку XX стагодзьдзя.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Swyr… Swir (1 жніўня 1472 году, 22 траўня 1478 году, 10 ліпеня 1490 году і 15 сакавіка 1497 году[4], 26 студзеня 1516 году[5]).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Ян Сьвірскі

Паводле паданьня, Сьвір на месцы капішча Перуна ў XIII стагодзьдзі заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні князёў Сьвірскіх. У 1452 годзе князь Ян Сьвірскі збудаваў у Сьвіры касьцёл, перабудаваны ў 1653 годзе.

У 1528 годзе Сьвір перайшоў да князёў Радзівілаў. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1689 годзе сярод вернікаў Сьвірскай парафіі ўпаміналася старалітва: «старажытныя ліцьвіны, г. зн. русіны» (лац. «Antiqui lithuani, id est ruteni»)[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага, потым Сьвянцянскага павету Слонімскай, з 1801 году Віленскай губэрні. У 1845 годзе каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Сьвір Ляскоўскі і Сьвір Стацкоўскі.

На 1859 год у Сьвіры было 119 будынкаў, на 1866 год — 133. У 1864 годзе расейскія ўлады з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі тут народную вучэльню. У 1879 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 годзе — сьпіртаачышчальная вытворчасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сьвіры дзеялі касьцёл і юдэйская малітоўная школа, працавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-сьледчы ўчастак Віленскага акруговага суду, народная вучэльня, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазын, 34 крамы, 12 заезных дамоў і 14 корчмаў, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1904 годзе зьявіўся аднайменны фальварак.

За часамі Першай сусьветнай вайны Сьвір занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сьвір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку дзеялі касьцёл і царква, працавалі паліцэйскі пастарунак, мескі суд, аптэка, лячэбніца і пошта, на сьвяты праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Сьвір увайшоў ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну (з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, з 31 жніўня 1959 году ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1940 да 6 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 году Сьвір атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 31 студзеня 2008[8] да 26 лютага 2010 году[9] меў афіцыйны статус «аграгарадку»).

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 589 чал.; 1866 год — 640 чал., у тым ліку 152 каталікі, 58 старавераў, 14 праваслаўных, 6 эвангелістаў, 405 юдэяў, 5 магамэтанаў[10]; 1897 год — 1686 чал. (у мястэчку і двух маёнтках)
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 1900 чал.[11]; 1999 год — 1400 чал.; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1055 чал.[13]; 2010 год — 1042 чал.; 2011 год — 1018 чал.[14]; 2015 год — 915 чал.[15]; 2016 год — 909 чал.[16]; 2017 год — 916 чал.[17]; 2018 год — 906 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Сьвіры працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Віленскі тракт[18].

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Гатэльны комплекс «Сьвір» спартовага таварыства «Дынама»[19].

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Алфавитный список улиц по Свирь — Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 327.
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 324, 366, 429—430, 520.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 136.
  6. ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 50.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Решение Мядельского районного Совета депутатов от 31.01.2008 № 50 «О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки»(недаступная спасылка)
  9. ^ О внесении изменений в решение Мядельского районного Совета депутатов от 31 января 2008 г. № 50(недаступная спасылка)
  10. ^ Krzywicki J. Świr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 713.
  11. ^ Князева В. Свір // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 261.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 259.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2011 года и среднегодовая численность населения за 2010 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа» год — Белстат (рас.)
  15. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 52.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць