Казяны

вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Казя́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку ў яе ракі Дрысьвяціцы. Уваходзяць у склад Відзаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 473 чалавекі. Знаходзяцца за 62 км на паўднёвы захад ад Браслава, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Паставы; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Паставы.

Казяны
лац. Kaziany
Старыя камяніцы
Старыя камяніцы
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Відзаўскі
Вышыня: 120 м н. у. м.
Насельніцтва: 473 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211994
СААТА: 2208812286
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′59″ пн. ш. 26°51′26″ у. д. / 55.29972° пн. ш. 26.85722° у. д. / 55.29972; 26.85722Каардынаты: 55°17′59″ пн. ш. 26°51′26″ у. д. / 55.29972° пн. ш. 26.85722° у. д. / 55.29972; 26.85722
Казяны на мапе Беларусі ±
Казяны
Казяны
Казяны
Казяны
Казяны
Казяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Казяны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У гістарычных крыніцах Казяны ўпамінаюцца пад назвамі Козян, Козьяны. Першы пісьмовы ўпамін пра зямлю казянскую датуецца 1504 годам. У 1514 годзе паселішча знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Казяны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У XVII ст. паселішчам валодалі Пацы. У 1686 годзе падкаморы Ф. Я. Пац перадаў частку ўладаньняў віленскім бэнэдыктынкам, якія збудавалі ў Казянах царкву. Паводле рэестру падымнага за 1690 год, Пацы ў Казянах «зь вёскамі» валодалі 45 дымамі, бэнэдыктынкам належала 38 дымоў.

З канца XVIII ст. Казяны знаходзіліся ў валоданьні графаў Манузі. За падтрымку апошнімі Таргавіцкай канфэдэрацыі 1792 году і расейскіх войскаў маёнтак канфіскавалі паўстанцы Т. Касьцюшкі, аднак па здушэньні выступленьня ў 1794 годзе яго вярнулі былым уладальнікам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1800 годзе мястэчкам валодаў М. Манузі, тут было 90 двароў, драўляная царква Сьвятога Духа. Побач знаходзілася аднайменная вёска (56 двароў). У Вайну 1812 году 1 ліпеня праз Казяны на Дрысу адступаў 3-і расейскі кавалерыйскі корпус Палена. Пад мястэчкам адбылася сутычка паміж ар’ергардам корпусу і францускім конным аддзелам (28 эскадронаў, 6 конных гарматаў). 3 1823 году паселішчам валодалі Плятэры.

 
Царква, каля 1900 г.

За часамі вызвольнага паўстаньня 19 траўня 1831 году ў ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павету. У траўні 1863 году тут прыпыняўся паўстанцкі аддзел Я. Ельскага-Ёдкі. На 1866 год у мястэчку было 35 двароў. У канцы XIX ст. граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх узьнікла невялікае паселішча Плятэрова. На 1903 год у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш.

За часамі Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 году Казяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі. З восені 1915 да лютага 1918 году мястэчка знаходзілася на расейскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час расейскія ўлады перайменавалі яго ў Раманава-Нікольскае.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2].

 
Плян мястэчка, 1938 г.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Богінскай гміне Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.

У 1939 годзе Казяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету Відзаўскага раёну (з 1960 году ў Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Казяны знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1997 год у вёсцы было 277 двароў.

8 красавіка 2004 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Казянскага сельсавету Казяны разам зь іншымі населенымі пунктамі перадалі ў склад Відзаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 223 чал. у мястэчку Казянах і 298 чал. у вёсцы Казянах
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 480 чал.[4]; 1869 год — 369 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1903 год — 750 чал. у мястэчку Казянах і 677 чал. у вёсцы Казянах; 1931 год — 692 чал. у мястэчку Казянах і 828 чал. у вёсцы Казянах; 1995 год — 1288 чал.[6]; 1997 год — 667 чал.[7]; 1999 год — 630 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 473 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Казянах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, бібліятэка імя П. Сергіевіча, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. №55 «Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области» (рас.)
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 542.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  6. ^ Шыдлоўскі К. Казяны // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 14.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 437.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць