Троцкі замак на паўвысьпе

(Перанакіравана з «Троцкі паўастраўны замак»)
Помнік абарончай архітэктуры
Троцкі замак
Троцкі замак на паўвысьпе
Троцкі замак на паўвысьпе
Краіна Летува
Места Трокі
Каардынаты 54°38′46″ пн. ш. 24°56′12″ у. д. / 54.64611° пн. ш. 24.93667° у. д. / 54.64611; 24.93667Каардынаты: 54°38′46″ пн. ш. 24°56′12″ у. д. / 54.64611° пн. ш. 24.93667° у. д. / 54.64611; 24.93667
Троцкі замак на мапе Летувы
Троцкі замак
Троцкі замак
Троцкі замак
Троцкі замак на Вікісховішчы

Троцкі замак на паўвысьпе або Стары замак — помнік архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Троках, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Крэва — Меднікі. Знаходзіцца на паўвысьпе ў паўночнай частцы места, на паўднёвым беразе возера Гальвы. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Замкі. Т. Макоўскі, 1600 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Плян замка, 1827 г.

Будаваньне першага мураванага замка ў Троках вялося ў XIV ст.: у 1345—1381 гадох места было рэзыдэнцыяй вялікага князя Кейстута, суваладара Альгерда. За часамі змаганьня за ўладу паміж Кейстутам і Вітаўтам з аднаго боку і Ягайлам — з другога, у 1382—1383 гадох замак шмат разоў бралі ў аблогу і штурмавалі крыжакі.

У 1414—1430 гадох у выніку рэканструкцыі Верхні замак стаў мураваным. Тады ж на цэнтральным пагорку (Ахвярнай гары) пачалі будаваць мураваны палац, які аднак, ня скончылі з прычыны будаваньня замка на высьпе.

У 1678 годзе на тэрыторыі замка пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. У 1822 годзе ў адным нэфе касьцёла дамініканаў пачала дзейнічаць капліца, у астатняй частцы зрабілі кляштарны корпус. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1953—1961 гадох праводзілася кансэрвацыя рэшткаў замка. У 2002 годзе пачалася рэстаўрацыя на Ахвярнай гары (Верхнім замку).

Архітэктура

рэдагаваць

Займаў плошчу каля 4 га і складаўся зь дзьвюх частак: уласна замка, або Верхняга замка, і прылеглага да места нашмат большага памерамі прадзамча, або Ніжняга замка. Ніжні замак меў мур і 6 або 7 квадратных вежаў. Больш старажытны Верхні замак далучаўся да мураванай часткі з поўначы і атачаўся азёрамі Гальвай і Бэрнардынскім. Драўляны княскі палац знаходзіўся ў цэнтры Верхняга замка на Ахвярнай гары. Па рэканструкцыі Верхні замак атрымаў тры мураваныя вежы[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 670.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць