Помнік абарончай архітэктуры
Сьвержанскі замак
Сьвержанскі горад
Краіна Беларусь
Вёска Новы Сьвержань
Каардынаты 53°27′18″ пн. ш. 26°43′50″ у. д. / 53.455° пн. ш. 26.73056° у. д. / 53.455; 26.73056Каардынаты: 53°27′18″ пн. ш. 26°43′50″ у. д. / 53.455° пн. ш. 26.73056° у. д. / 53.455; 26.73056
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня першая траціна XV ст.
Статус Асабістая ўласнасьць (дзяржава)
Стан Спыніў існаваньне. Апошняя згадка ў 1582 г.
Сьвержанскі замак на мапе Беларусі
Сьвержанскі замак
Сьвержанскі замак
Сьвержанскі замак

Сьвержанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Сьвержані. Знаходзіўся на правым беразе ракі Нёману, насупраць мястэчка. Існаваў у XV—XVI стагодзьдзях.

Гісторыя

рэдагаваць

Драўляны замак у Сьвержані, відаць, збудавалі ў першай траціне XV ст., калі двор належаў вялікаму князю Вітаўту. Упершыню ўпамінаецца пад 1568 годам, калі ўладальнікі прадалі частку замка і двара, па чым замкам супольна валодалі, адной часткай — Астафей Валовіч, другой часткай — Мікалай Слушка і Андрэй Урэлеўскі[1].

У 1571 годзе палову замка і мястэчка набыў Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка», а ў 1578 годзе ён стаў уладальнікам усяго замка і мястэчка. Апошняя дакумэнтальная згадка пра замак датуецца 1582 годам. У XVІІ ст., відаць, спыніў сваё існаваньне[2].

Архітэктура

рэдагаваць

Займаў, прынамсі, два пагоркі ў найбольш высокай частцы ўрочышча, і меў дадатковую абарону ў выглядзе абалоны Нёмана. Падыход да замка застаўся толькі з паўночнага боку, дзе, відаць, існаваў перакідны мост. У другой палове XVI ст. складаўся зь дзьвюх вежаў, адна зь якіх была і брамным умацаваньнем, злучаных гароднямі. Трывалых жытловых і гаспадарчых пабудоваў не было, а сам замак знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане[1].

  1. ^ а б Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2, 2002. С. 28.
  2. ^ Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2, 2002. С. 29.

Літаратура

рэдагаваць